Далай-лама лічыць, што Трэцяй сусветнай вайны не будзе

Прынамсі калі не знойдзецца вар'ят, які мае доступ да кнопкі пуску. 



Далай-лама заявіў, што не верыць у магчымасць Трэцяй сусветнай вайны. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю РІА «Новости».
 
 
Ён таксама адзначыў, што для паляпшэння геапалітычнай сітуацыі ў свеце неабходна адмовіцца ад падзелу на «сваіх» і «чужых».
 
 
«Я не думаю, што існуе рэальная небяспека Трэцяй сусветнай вайны. Наўрад ці хтосці адважыцца ўжыць ядзерную зброю. Хіба што знойдзецца вар'ят, які мае доступ да кнопкі пуску»,  заявіў Далай-лама.
 
 
Ён таксама адзначыў, што ў цяперашні час у свеце «сапраўды сітуацыя вельмі няпростая».
 
 
«Людзей, уцягнутых у канфлікт, перапаўняюць моцныя эмоцыі. Яны непазбежна ўзнікаюць, калі мы ўзводзім непераадольны бар'ер паміж «сваімі» і «чужымі». Калі эмоцыі захлістваюць чалавечы розум, вырываюцца з-пад кантролю, мы губляем здольнасць да лагічнага мыслення. Мы перастаем звяртацца да здароваму сэнсу і не здольныя ўбачыць, што ўсё чалавецтва па сутнасці адно»,  —  дадаў ён.

Каментаваць