Данія. Хапун эколагаў

Напярэдадні кліматычнага саміту ААН у Капенгагене, які адбудзецца 6 снежня, уладныя партыі краіны тэрмінова ўносяць змены ў закон аб правядзенні вулічных акцый. Відавочна, што акрамя палітыкаў і вучоных у дацкую сталіцу ў пачатку снежня панаедзе процьма радыкальных эколагаў, для якіх любы варыянт падпісанай дамовы пра барацьбу з пацяпленнем — гэта касметычныя меры. Пратэставаць яны, зразумела, будуць на вуліцах. Але і ўлады гатовыя. Так, за простую акцыю seat-in (дэманстранты, счапіўшы рукі, садзяцца пасярод вуліцы) яе ўдзельнікам пагражае 40 дзён турмы.

Напярэдадні кліматычнага саміту ААН у Капенгагене, які адбудзецца 6 снежня, уладныя партыі краіны тэрмінова ўносяць змены ў закон аб правядзенні вулічных акцый. Відавочна, што акрамя палітыкаў і вучоных у дацкую сталіцу ў пачатку снежня панаедзе процьма радыкальных эколагаў, для якіх любы варыянт падпісанай дамовы пра барацьбу з пацяпленнем — гэта касметычныя меры. Пратэставаць яны, зразумела, будуць на вуліцах. Але і ўлады гатовыя. Так, за простую акцыю seat-in (дэманстранты, счапіўшы рукі, садзяцца пасярод вуліцы) яе ўдзельнікам пагражае 40 дзён турмы. Штраф за парушэнне грамадскага парадку павялічаны ў пяць разоў. Падазраваныя ў падобным злачынстве могуць утрымлівацца ў паліцэйскім пастарунку без прад’яўлення ім абвінавачання 12 гадзінаў. «Мы чакаем прыезду шматлікіх радыкалаў, для якіх адзіная мэта візіту — акцыі гвалту», — аргументаваў у парламенце неабходнасць паправак у заканадаўства спікер урадавай правай ліберальнай партыі «Венстрэ» («Venstre»). Якраз гэта партыя ініцыявала рэформу заканадаўства. На думку левай апазіцыі, падобныя меры пазбаўляюць грамадзян права выказваць сваю пазіцыю, што супярэчыць канстытуцыі. Актывісты экалагічных арганізацый кажуць пра спробу крыміналізацыі іх руху.

Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)

Каментаваць