Данія. Мікі Маўс супраць карыкатур

ФБР і дацкія спецслужбы раскрылі змову супраць рэдакцыі газеты «Jyllands Posten», якая ў 2005 годзе апублікавала карыкатуры на прарока Мухамеда, справакаваўшы пратэсты ў ісламскім свеце. Прайшло чатыры гады: скандал, здавалася, страціў актуальнасць. Аднак спецслужбы знайшлі ў сеціве цікавы форум пад назвай «Праект Мікі Маўса». Яго ўдзельнікі актыўна абмяркоўвалі, як можна адпомсціць дацкім журналістам. У выніку вырашылі арганізаваць тэрарыстычныя акцыі супраць рэдакцыі, былога культурнага рэдактара газеты і мастака.

ФБР і дацкія спецслужбы раскрылі змову супраць рэдакцыі газеты «Jyllands Posten», якая ў 2005 годзе апублікавала карыкатуры на прарока Мухамеда, справакаваўшы пратэсты ў ісламскім свеце. Прайшло чатыры гады: скандал, здавалася, страціў актуальнасць. Аднак спецслужбы знайшлі ў сеціве цікавы форум пад назвай «Праект Мікі Маўса». Яго ўдзельнікі актыўна абмяркоўвалі, як можна адпомсціць дацкім журналістам. У выніку вырашылі арганізаваць тэрарыстычныя акцыі супраць рэдакцыі, былога культурнага рэдактара газеты і мастака. Дзейнічаць яны вырашылі рукамі грамадзян Канады і ЗША, якія пачалі наведваць рэдакцыю дацкай газеты. Але хутка трапілі пад увагу адпаведных органаў і зараз арыштаваныя. Між тым, самая буйная ісламская арганізацыя Даніі асудзіла тэрарыстаў. Дацкія мусульмане баяцца, што гэта будзе выкарыстана правымі партыямі для абмежавання дзейнасці вернікаў ісламу ў краіне. Народная партыя Даніі ўжо запатрабавала прыняцця больш жорсткага заканадаўства супраць ісламскай камуны. 

Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)

Каментаваць