Данія. Паліць марыхуану можна, але з прапіскай

У які ўжо раз за 37 гадоў існавання пад пагрозу закрыцця трапіла славутая Хрысціянія — раён у Капенгагене, які калісьці акупавалі хіпі і ператварылі ў своеасаблівую аўтаномію. На гэтым тыдні вярхоўны суд краіны пастанавіў, што існаванне Хрысціяніі знаходзіцца па-за законам, паколькі людзі жывуць там нелегальна. Больш чым тысячы насельнікам раёна прапанавана на працягу 18 месяцаў выехаць з захопленых будынкаў. Цяжка сказаць, якія наступствы будзе мець гэты вердыкт. За час існавання Хрысціяніі ў краіне змянілася 14 урадаў.

У які ўжо раз за 37 гадоў існавання пад пагрозу закрыцця трапіла славутая Хрысціянія — раён у Капенгагене, які калісьці акупавалі хіпі і ператварылі ў своеасаблівую аўтаномію. На гэтым тыдні вярхоўны суд краіны пастанавіў, што існаванне Хрысціяніі знаходзіцца па-за законам, паколькі людзі жывуць там нелегальна. Больш чым тысячы насельнікам раёна прапанавана на працягу 18 месяцаў выехаць з захопленых будынкаў. Цяжка сказаць, якія наступствы будзе мець гэты вердыкт. За час існавання Хрысціяніі ў краіне змянілася 14 урадаў. Амаль кожны спрабаваў пакончыць з альтэрнатыўным кварталам, аднак беспаспяхова. Другі момант — Хрысціянія за гэтыя часы стала часткай народнай культуры Даніі. Амаль кожны тынэйджэр наведаў у маладосці гэта месца. Нарэшце, Хрысціянія прыносіць у бюджэт горада вялікія даходы: яна ўключана ў кожны турыстычны маршрут па гораду. Так ці інакш, Кнуд Фольдшак пракаментаваў рашэнне суда дастаткова пазітыўна. Пастанова суда як мінімум дае права жыхарам раёна абскардзіць прысуд і выйграць час (папярэдні суд цягнуўся з 2004 года). За гэты час можна прыдумаць, як аформіць прапіску. Цікава, што ў прысудзе не крытыкуецца свабодны продаж у Хрысціяніі марыхуаны (моцныя наркотыкі ў Даніі забаронены). Праўда, з іншага боку, крамы з марыхуанай — гэта не галоўны артыкул у бюджэце раёна. Хрысціянія хутчэй — вялікі масіў моладзевых кафэ.


Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)
 

Каментаваць