Данія. Судзяць за майкі

У Даніі пачаўся судовы працэс супраць сямі грамадзян, заснавальнікаў фірмы “Fighters + Lovers. Фірма прадавала майкі з сімволікай калумбійскай партызанскай вайсковай групоўкі FARC і палесцінскай арганізацыі “Фронт за вызваленне Палесціны. Грошы, якія “Fighters + Lovers збіралася атрымаць з продажу маек, павінны былі пайсці на дапамогу калумбійцам і арабам са згаданых арганізацый. Аднак бізнес не атрымаўся, бо FARC прысутнічае ў спісе тэрарыстычных арганізацый, складзеным кіраўніцтвам ЕС.

У Даніі пачаўся судовы працэс супраць сямі грамадзян, заснавальнікаў фірмы “Fighters + Lovers. Фірма прадавала майкі з сімволікай калумбійскай партызанскай вайсковай групоўкі FARC і палесцінскай арганізацыі “Фронт за вызваленне Палесціны. Грошы, якія “Fighters + Lovers збіралася атрымаць з продажу маек, павінны былі пайсці на дапамогу калумбійцам і арабам са згаданых арганізацый. Аднак бізнес не атрымаўся, бо FARC прысутнічае ў спісе тэрарыстычных арганізацый, складзеным кіраўніцтвам ЕС. Мінюст загадаў канфіскаваць увесь наклад маек з сімволікай FARC, а на саміх вытворцаў завесці крымінальную справу. Цяпер справа аб майках дайшла да суда. Падсудныя грунтуюць сваю пазіцыю на тэзісе аб слабай прававой дэфініцыі паняцця “тэрарызм. У свой час у спісе тэрарыстычных арганізацый фігураваў Афрыканскі нацыянальны кангрэс Нельсана Мандэлы. Калі адвакату не ўдасца пераканаць суддзю, дацкім прыхільнікам партызанкі ў Трэцім свеце пагражае да шасці месяцаў турмы.

Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

Каментаваць