Данецкае сярэднявечча: палонных «кібаргаў» хочуць правесці па Данецку «калідорам ганьбы»

Верхавод тэрарыстаў «ДНР» Аляксандр Захарчанка збіраецца выгнаць палонных вайскоўцаў Украіны на вуліцы Данецка і прымусіць іх публічна папрасіць прабачэння за смерці расстраляных на прыпынку людзей.



Пра гэта ў чацвер паведаміў расійскі «Інтэрфакс», спасылаючыся на заяву тэрарыста.
 
 
«Я гэтых «кібаргаў» сёння выганю на тое месца, дзе загінулі людзі, і выведу на вуліцы, каб бачылі, з кім мы ваюем. Я не мог, на жаль, усіх расстраляць. Яны пешым ходам сёння пройдуць ад аэрапорта да таго прыпынку і папросяць прабачэння» заявіў Захарчанка.

Як паведамляў раней «Новы Час», сёння каля 9-ай раніцы ў Данецку пад абстрэл патрапіў прыпынак у мікрараёне Боссе ў Данецку. У выніку здарэння загінулі мірныя жыхары. У Міністэрстве абароны Украіны віну за тое, што здарылася, ускладаюць на незаконныя ўзброеныя фармаванні, якія дзейнічаюць на Данбасе.

Каментаваць