Дэпутаты Украіны прынялі закон аб спрошчаным наданні грамадзянства замежнікам, што служаць у ВСУ

Дэпутаты Украіны прынялі закон аб спрошчаным наданні грамадзянства замежнікам, што служаць ва украінскіх Узброеных сілах і ваююць за Украіну. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы Facеbook паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады, каардынатар ініцыятывы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.



«Хачу павіншаваць усіх нашых сяброў з ліку замежных грамадзян, якія са зброяй у руках абараняюць Украіну. Толькі што Вярхоўная Рада прыняла ў другім чытанні і ў цэлым Закон №2847 аб спрошчаным парадку прадастаўлення грамадзянства Украіны замежнікам, якія праходзяць службу ў ВС Украіны (сааўтарам якога я з'яўляюся)», — напісаў ён.

«Гэта — перамогу справядлівасці. Зараз наша задача — зрабіць так, каб ўкраінская бюракратычная машына не «пахавала» абодва закона (першы — аб магчымасці для замежнікаў служыць у ВС Украіны, прыняты раней) на ўзроўні выканання. Упэўнены, мы гэта зможам, і законы будуць працаваць», — дадаў ён.

Нагадаем, што ва Украіне ёсць атрад «Пагоня», які складаецца з беларусаў, што вырашылі ваяваць за Украіну. У Беларусі ім пагражае адказнасць па артыкуле Крымінальнага кодэкса «Наёмніцтва». Ва Украіне яны дагэтуль не маглі атрымліваць адпаведнае забеспячэнне і ўкраінскія ўзнагароды, бо тыя надаюцца толькі грамадзянам Украіны.

Па некаторых падліках, колькасць беларусаў, якія ваююць на ўкраінскім баку, сягае да 200 чалавек. Украінскія СМІ лічаць, што іх напалову менш.

Каментаваць