Для мірнага насельніцтва ўсхода Украіны будзе створаны выратавальны калідор

Прэзідэнт Украіны даручыў стварыць выратавальны калідор для мірнага насельніцтва, якое хоча з'ехаць з тэрыторый, дзе праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя, паведамляе афіцыйны сайт адміністрацыі прэзідэнта.



Сёння Пётр Парашэнка сустрэўся з кіраўнікамі Службы бяспекі Украіны, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны і Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый.

 

Для недапушчэння новых ахвяр у раёне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі Парашэнка даручыў кіраўнікам сілавых ведамстваў стварыць усе неабходныя ўмовы для мірнага насельніцтва, якое хоча з'ехаць.

 

Прэзідэнт Украіны таксама даручыў Ураду ўзяць на сябе арганізацыю перавозкі людзей і меры па медыцынскім абслугоўванні і разгарнуць сетку мабільных пунктаў для забеспячэння мірнага насельніцтва пітной вадой, харчаваннем і медыкаментамі.

 

Мясцовыя дзяржаўныя адміністрацыі пры ўдзеле органаў мясцовага самакіравання павінны разам з Кабінетам міністраў паклапаціцца аб размяшчэнні насельніцтва, прыбывае з раёна антытэрарыстычнай аперацыі.

Каментаваць