ДНР і ЛНР па-ранейшаму маюць намер адлучыцца ад Украіны

Самаабвешчаныя Данецкая і Луганская народныя рэспублікі па-ранейшаму маюць намер адлучыцца ад Украіны, заявіў «прэм'ер»  Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі.



Ігар Платніцкі


«Мы збіраемся працягнуць курс на адлучэнне. Спыненне агню  гэта вымушаная мера. У нас наперадзе яшчэ шмат працы» сказаў Платніцкі.

Нагадаем, удзельнікі паседжання трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне абвясцілі пра дасягнутую дамоўленасць аб прыпыненьні агню на Данбасе з 18:00 пятніцы. 

Каментаваць