Дональд Трамп дзейнічае як Гітлер, кажа зводная сястра Ганны Франк

У калонцы, апублікаванай у Newsweek, Эва Шлос, 86-гадовы былы вязень Асвенцыма, моцна раскрытыкавала рэспубліканскага кандыдата ў прэзідэнты Дональда Трампа, чыя папулярнасць па апытаннях вырасла на базе палулісцкай, антыімігранцкай рыторыцы.



Шлос, якая жыве ў Лондане, пісала свой тэкст да гадавіны Дня Памяці Халакоста, які адзначаўся ў сераду. Яна параўнала барацьбу і цяжкасці яўрэяў у 1930-я гг. з цяжкасцямі Сірыйцаў і іншых, многія з якіх адчайна шукаюць прытулку на Захадзе.

"Я вельмі расчараваня тым, што сення многія краіны зачыняюць свае межы,"  пісала Шлос. "Менш людзей загінула б у Халакосце, калі б свет прыняў бы больш яўрэйскіх бежанцаў".

Яна асабліва асуджае Трампа, які заклікаў да татальнага спынення мусульманскай міграцыі ў ЗША і дэпартацыі мільенаў лацінаамерыканцаў, якія жывуць у краіне.

"Калі Дональд Трамп стане новым прэзідэнтам ЗША, гэта будзе суцэльнай катастрофай. Я думаю, ен дзейнічае як другі Гітлер, які распальвае расізм," напісала Шлос. Наўрадці яна першая асоба, якая крытыкуе кандыдата ў прэзідэнты ў фашызме, але яе голас з’яўляецца унікальна маральным.

Нарадзіўшыся ў Вене, Шлос і яе сям’я найперш збеглі ў Бельгію і затым у Нідэрланды, пасля нацысцкай анэксіі Аўстрыі. У Амстэрдаме яна стала сяброўкай дзяцінства з Ганнай Франк, знакамітай мемуарысткай Халакоста.

"Мы дзецьмі гуляліся разам на вуліцы — і аднойчы дзяўчынка падбегла да мяне і прадставілася. “Я Ганна і мая сям’я паходзіць з Германіі,” казала Шлос у інтэрв’ю 2008 года. Яна дадала, што, не гледзячы на тое, што яна была на месяц старэйшая за Франк, “Ганна была нашмат дарослая, чым я”.

Сем’і хаваліся асобна і аднойчы былі ўзятыя нацыстамі і дэпартаваныя ў канцэнтрацыйныя лагеры на ўсходзе. Бацька і брат Шлос загінулі. Бацька Франк, Ота, адзіны выжыў з сваёй сям’і, ён ажаніўся на маці Шлос Эльфрыдзе ў 1953, што зрабіла Ганну, ужо пасмяротна, зводнай сястрой Ганны.

Не гледзячы на яе выпрабаванні і жахі нацызма, Шлос зараз лічыць, што сучасны момант нашмат цяжэйшы, чым мінулае, таму што амаль не існуе кансэнсусу наконт таго, што рабіць з сірыйскім крызісам.

"Сёння сітуацыя горшая, чым калі гэта было пры Гітлеры, таму што ў той час усе саюзнікі — ЗША, Расія і Брытанія — працавалі разам, каб змагацца супраць жахлівай пагрозы нацызма," напісала яна. Шлос заключыла: “Я памятаю, як быў засмучаны свет, калі была ўзведзеная берлінская сцяна ў 1961 і зараз хтосьці будуе сцены ізноў, каб стрымліваць людзей звонку. Гэта абсурд”.

Паводле: The Washington Post

Пераклад Піліпа Падбярозкіна

Каментаваць