Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Дональд Туск: Палітыка замірэння агрэсара прыводзіць да новых праяваў гвалту

Старшыня Еўрапейскага савета Дональд Туск вечарам у суботу, 24 студзеня, абмеркаваў з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам абстрэл Марыупаля.



Пра гэта Туск напісаў у сваім Twitter.

«Тэрміновая размова па тэлефоне з прэзідэнтам Парашэнка аб тым, што міжнародная супольнасць павінна зрабіць ва ўмовах росту гвалту ва ўсходняй Украіне», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, Еўрапейскі саюз павінен весці сваю палітыку, пазбавіўшыся ад ілюзій.

«Яшчэ раз: спробы замірэння агрэсара прыводзяць да новых праяваў гвалту. Час нарошчваць нашу палітыку, заснаваную на халодных фактах, а не ілюзіі», — дадаў Туск.

Каментаваць