Донары выдзеляць Украіне яшчэ 100 мільёнаў еўра для дабудоўкі саркафагу на ЧАЭС

Амаль усе донары пацвердзілі свой дадатковы ўнёсак.



Украіне трэба дабудаваць "Сховішча" на ЧАЭС / Фота УНІАН


Асамблея донараў выдзеліць Украіне яшчэ 100 млн еўра для фінансавання будаўніцтва аб'екта «Сховішча» ў Чарнобыльскай зоне адчужэння, паведамляе УНІАН

Пра гэта на брыфінгу паведаміў віцэ-прэм'ер Украіны Валерый Вашчэўскі, удакладніўшы, што агульны кошт праекта складае 1,5 млрд еўра.

«Амаль усе донары пацвердзілі свой дадатковы ўнёсак для таго, каб перакрыць гэтыя 100 млн еўра, якіх нам не хапала для завяршэння работ па аб'екце "Сховішча", — сказаў Вашчэўскі.

Паводле яго слоў, адпаведныя дамоўленасці былі дасягнуты па выніку канферэнцыі Асамблеі донараў Чарнобыльскага фонду "Сховішча", а таксама Асамблеі донараў Рахунку ядзернай бяспекі, якая адбылася 16 ліпеня ў Лондане, дзе прысутнічала і ўкраінская дэлегацыя.

Вашчэўскі адзначыў, што донары унясуць свае ўнёскі ў бліжэйшы час, а таксама падкрэсліў, што дзякуючы гэтаму дабудова аб'екта будзе выканана ў запланаваныя тэрміны.

«Донарская канферэнцыя паказала, што донары зацікаўленыя ў выкананні гэтага праекта ў лістападзе 2017», — дадаў віцэ-прэм'ер.

Нагадаем, у красавіку галоўны інжынер праекта "Сховішча" Уладзімір Каштанаў паведаміў, што будаўніцтва новага бяспечнага саккафагу для чацвёртага энергаблока Чарнобыльскай АЭС ідзе згодна з графікам і павінна завяршыцца да 30 лістапада 2017 года.

Каментаваць