Дзікае паляванне дэпутата Лазінскага

Украінскае палітычнае жыццё звычайна багатае на скандалы, аднак такі маштабны цяжка згадаць. Дэпутата ад Блоку Юліі Цімашэнка (БЮТ) падазраюць у тым, што ў якасці забавы ён арганізоўваў паляванне на людзей. Пра падрабязнасці справы журналіст “НЧ  Алег Новікаў размаўляе з украінскім палітолагам, рэдактарам сайта Рolitiсum Уладзімірам Задзіракам.

— Нагадай, калі ласка, храналогію падзей.



Украінскае палітычнае жыццё звычайна багатае на скандалы, аднак такі маштабны цяжка згадаць. Дэпутата ад Блоку Юліі Цімашэнка (БЮТ) падазраюць у тым, што ў якасці забавы ён арганізоўваў паляванне на людзей. Пра падрабязнасці справы журналіст “НЧ  Алег Новікаў размаўляе з украінскім палітолагам, рэдактарам сайта Рolitiсum Уладзімірам Задзіракам.

— Нагадай, калі ласка, храналогію падзей.

— 16 чэрвеня ў Кіраваградскай вобласці ў вёсцы Грузьке пры загадкавых абставінах пайшоў з жыцця 55-гадовы Валерый Алейнік. Яго даставілі ў бальніцу з прастэленай нагой, якую давялося ампутаваць. На аперацыйным стале пацыент памёр. На наступны дзень нацыяналістычная партыя “Свабода Алега Цягнібока ўсклала віну за забойства на Віктара Лазінскага (дэпутата БЮТ), Яўгена Горбенку (раённага пракурора) і Міхаіла Кавальскага (кіраўніка мясцовай міліцыі). Літаральна адразу кіраваградскі МУС прапанаваў сваю версію: быццам згаданая тройка спрабавала арыштаваць узброенага злачынцу Алейніка, які быццам напаў на іх. Таксама ёсць інфармацыя пра тое, што быццам Алейнік рыхтаваў замах на дэпутата. Менавіта падчас замаху ён і быў моцна паранены. Партыя БЮТ увогуле прапанавала выдаць Лазінскаму і кампаніі ўзнагароды за дапамогу міліцыі.

— Як узнікла версія пра тое, што сапраўдны забойца — Віктар Лазінскі?

— Бомба выбухнула прыблізна 23 чэрвеня, калі незалежныя журналісты з Кіева (мясцовая прэса была даўно куплена Лазінскім), наведалі месца падзей і даведаліся пра некаторыя пікантныя абставіны сітуацыі ў Грузьке. Па словах сялян, Лазінскі незаконна прыбраў да рук мясцовыя лясныя прадпрыемствы, іх зямельныя паі. Ён сябруе з міліцыяй і пракуратурай, таму яму ўсё сыходзіць з рук. Больш таго, часам ён арганізуе ў сваіх лясах паляванні, аб’ектамі якіх ёсць не жывёлы, а… жывыя людзі. Прынцып гульні просты: чалавек бяжыць, а Лазінскі з сябрамі пераследуюць яго са стрэльбамі на машынах. Тутэйшыя кажуць, што падобныя забавы практыкаваліся як мінімум разоў 15. Хутчэй за ўсё, ахвярай падобнай аблавы стаў і Валеры Алейнік. Ён ішоў па лесу, калі сустрэў джып Лазінскага. Кінуўся бегчы, аднак машына дагнала яго. Нехта з пасажыраў прастрэліў яму нагу. Алейнік паспрабаваў схавацца ў лесапасадцы, аднак яго знайшлі і моцна паранілі. На карысць гэтай версіі кажуць вынікі экспертызы: сам Алейнік не страляў.

— Гісторыя папросту сюррэалістычная. На пачатку ХХІ стагоддзя на людзей арганізоўваюць паляванне. Што гэта — феномен маральнай дэградацыі кіраваградскай эліты або нейкія сацыяльныя трэнды ў вёсцы?

— Мяркую, што гэта не проста выпадак. Традыцыйна адносіны ўлады і людзей на вёсцы вельмі дрэнныя, асабліва калі мова ідзе пра права сялян карыстацца ляснымі і воднымі рэсурсамі. Ёсць такое вядомае апавяданне “Бур’ян, пра тое, як чырвонаармейцы ў 1920-я гады вяртаюцца з фронту ў родную вёску і задаюцца пытаннем: за што мы змагаліся? Старшыня сельсавету фактычна падмяніў сабой латыфундыста. Адсюль і вялікая любоў у народзе да розных атаманаў кшталту Махно або Кармалюка, якія абаранялі селяніна ад ціску паноў.

— Ці верыш ты, што падобныя адстрэлы людзей праводзіліся рэгулярна? Генпракурор Украіны Аляксандр Мядзведзька кажа, што ў мясцовых архівах МУЗ згадваюцца толькі два выпадкі, калі ў гэтых краях за апошні час знікалі людзі.

— Думаю, што паляванні адбываліся больш-менш рэгулярна. Толькі забівалі яны не мясцовых, а бамжоў, якія ў прынцыпе нікому не патрэбныя. У тым і справа, што на гэты раз быў забіты мясцовы, родзічы якога пачалі шукаць праўду. І калі справа пайшла ў прэсу, акцэнты змяніліся. 24 чэрвеня Вярхоўная Рада хвілінай маўчання ўшанавала памяць Алейніка. 1 ліпеня пракуратура распачала крымінальную справу супраць Лазінскага. БЮТ, каб неяк адмыцца, ініцыяваў галасаванне за пазбаўленне Лазінскага дэпутацкай недатыкальнасці. Праўда, яшчэ напярэдадні сам Лазінскі пайшоў у падполле. Пытанне, зловяць ці не Лазінскага, вельмі горача дыскутуецца ва ўкраінскіх СМІ. У Лазінскага вельмі моцныя сувязі ў вышэйшых эшалонах улады.

— Як можа скандал адбіцца на палітычным працэсе? Вось-вось стартуе выбарчая прэзідэнцкая кампанія.


— Безумоўна, перш за ўсё справа Лазінскага ўдарыла па пазіцыях БЮТ. Па сутнасці, партыя засведчыла, што спіс БЮТ фармуецца не на падмурку ідэйных прынцыпаў, як сцвярджае Юля, а па прынцыпу, хто больш дасць грошай. Цяпер трэба чакаць рашучых акцый з боку Цімашэнка, якой трэба ратаваць рэйтынг. Бонусы на справе Лазінскага атрымалі Партыя рэгіёнаў і Юшчанка. Апошні аператыўна зняў з пасады кіраваградскага губернатара. 

— Які прагноз развіцця падзей?

— У верасні спецыяльна створаная пра Радзе камісія па кіраваградскай справе прадставіць вынікі свайго расследавання. Тут яшчэ шмат што не ясна. Напрыклад, чаму забойцы замест таго, каб схаваць труп Алейніка, выклікалі “хуткую. Ёсць версія, што з імі быў яшчэ нехта, хто, на іх думку, быў ненадзейным. Магчыма, гэта была жанчына. Потым, калі Лазінскага знойдуць, будзе суд. Напрыканцы адзначу: нягледзячы на ўвесь трагізм гэтай гісторыі, адзін пазітыў тут ёсць. Незалежныя СМІ змаглі ўскрыць кіраваградскі нарыў. Баюся, што, калі б зараз былі часы Кучмы, Лазінскі сапраўды мог быць прадстаўлены да ўзнагароды за дапамогу ў ліквідацыі небяспечнага злачынцы.

Каментаваць