Джамала адмовілася ад грамадзянства Расіі

Джамала адказала на пытанне аб расійскім грамадзянстве падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Пераможца "Еўрабачання" адпрэчыла прапанову крымскіх уладаў.

Фота: YouTube UkrinformTV


Пераможца песеннага конкурсу Еўрабачанне Джамала адмовілася ад прапановы прыняць грамадзянства Расіі ад віцэ-прэм'ера самаабвешчанага ўрада Крыму Георгія Мурадава, паведамляе Корреспондент.net

 

"Не, дзякуй. У мяне ўжо ёсць грамадзянства, і іншага мне не трэба", — заявіла спявачка ў рамках прэс-канферэнцыі, якую яна дала ў Кіеве.

 

Таксама яна распавяла пра тое, што не збіраецца ісці ў палітыку. "Мне здаецца, што там, дзе палітыка, там няма пачуццяў. А ў музыцы наадварот — толькі пачуццё можа распавесці. Ніякія аранжыроўкі, ніякія словы не могуць распавесці, толькі музыка. Гэта як розныя полюсы: палітыка і музыка. Мне не туды наогул", — сцвярджае Джамала.

Каментаваць