Дзе самыя небяспечныя піраты ў свеце?

Самалійскія піраты ля ўсходняга берага Афрыкі ўжо не ўяўляюць такой пагрозы, як раней, дзякуючы міжнароднай аперацыі ваенна-марскіх сіл: у мінулым годзе яны не захапілі ні адзін карабель.



Самым небяспечным месцам на Зямлі для мараплаўцаў названы Гвінейскі заліў, паведамляе ВВС. Там вырасла актыўнасць піратаў і ўжыванне імі гвалту, — пра гэта сведчыць даклад амерыканскай арганізацыі Oceans Beyond Piracy.


 Гвінейскі заліў Атлантычнага акіяна абмывае такія краіны, як Гана, Тога, Бенін, Нігерыя і Камерун.

 

Як гаворыцца ў дакладзе, раней піраты пераважна імкнуліся захопліваць нафтавыя танкеры з-за іх грузу, але з падзеннем коштаў на нафту яны пераключыліся на выкраданне людзей дзеля выкупу.

 

Як у канцы красавіка паведамляла Міжнароднае марское бюро, з пачатку года ў берагоў Заходняй Афрыкі 44 мараплаўцы сталі ахвярамі выкраданняў.

 

Пры гэтым у цэлым у свеце ўзровень пірацтва зніжаецца: за першы квартал 2016 года было зарэгістравана 37 выпадкаў пірацтва і ўзброенага рабавання, а ў мінулым годзе за той жа перыяд адбылося 54 падобных інцыдэнты.

 

Кожныя два з трох захопаў судоў у свеце прыпадаюць цяпер на піратаў з Нігерыі і Кот-д'Івуара, адзначае Міжнароднае марское бюро.


Самалійскія піраты — мабыць, адны з самых вядомых у сучасным свеце, у 2015 годзе не захапілі ніводнага судна. Пірацтва ў самалійскіх водах пачалося з 2005 года, пасля грамадзянскай вайны. Да таго большасць цяперашніх піратаў былі звычайнымі рыбакамі або нават паліцыянтамі. Але зараз, дзякуючы міжнароднай аперацыі ваенна-марскіх сіл, усходняе ўзбярэжжа Афрыкі стала больш бяспечным.


Геаграфія сучаснага пірацтва. Фота з сайта kulturologia.ru

 

 

Каментаваць