Дзяржаўная кампанія Венгрыі займалася фальсіфікацыяй знакамітага такайскага віна

Як паведаміла штодзённая газета Népszabadság, незалежны аўдыт выявіў маштабныя парушэнні ў вытворчасці такайскія віна дзяржаўнай кампаніяй Tokaj Kereskedőház Zrt. Пастаўкі віна, вырабленага да 2013 года прыпыненыя.



Расследаванне, праведзенае камісіяй у складзе трох чалавек, паказала, што велізарная колькасць бутэлек, вырабленых да 2013 года, апынуліся з няправільнай маркіроўкай або ўтрымлівалі іншыя інгрэдыенты, чым тыя, што паказваліся на этыкетцы.

 

Фальсіфікацыя віна была на пастаўлена на шырокую нагу, — піша Népszabadság.

 

Цяпер, паводле вынікаў расследавання, каля паловы вырабленага вінаматэрыялу кампаніі Tokaj Kereskedőház Zrt. на суму ў 3 млрд. форынтаў можа быць прададзена толькі як віно больш нізкай якасці і па больш нізкай цане.

Так што, калі ў вас недзе прыхаваная бутэлечка такаю, прыглядзіцеся, хто яе вырабіў. Можа і варта чакаць асаблівага дня, каб яе адкупарыць?

Каментаваць