Дзяржздрада стала ў Расіі папулярным артыкулам. У Маскве арыштаваны праваслаўны святар

Дзяржаўная здрада раптоўна стала ў Расіі вельмі папулярным артыкулам. Сёння стала вядома аб тым, што ў Маскве арыштаваны супрацоўнік знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату ў Кіеве Яўген Петрын, які абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы. Нібыта ён перадаваў амерыканскай выведцы сакрэтную інфармацыю.



Родныя святара распавялі «Лайфньюс» аб тым, што Петрын нарадзіўся ў Іркуцкай вобласці, затым перабраўся на працу ў Маскву, а пазней яго перавялі ў аддзел знешніх царкоўных сувязяў у Кіеве. Зносіны з замежнікамі ўваходзілі ў яго прамыя абавязкі.
 
 
Паведамляецца, нібыта ў працэсе сваёй дзейнасці мужчына выйшаў на агентаў, якіх западозрыў у шпіянажы на карысць ЗША. Каб выклікаць у іх давер, Петрын пачаў «зліваць» ім інфармацыю аб дзейнасці Рускай праваслаўнай царквы. Па словах самога Яўгена, усе дадзеныя ён браў з адкрытых крыніц і шкоды Расіі яны нанесці не маглі. Але ў супрацоўнікаў ФСБ ёсць доказы зваротнага. Па версіі следства, Яўген Петрын працаваў на амерыканскую выведку і перадаваў сакрэтную інфармацыю.
 
 
Сям'я Петрына і ягоны адвакат сцвярджаюць, што пры допыце на мужчыну ціснулі, таму яму давялося агаварыць сябе. Супрацоўнікі ФСБ пакуль адмаўляюцца ад якіх-небудзь каментароў, спасылаючыся на тое, што следства яшчэ працягваецца.

Каментаваць