Дзясяткі школьнікаў забітыя баевікамі ў Нігерыі

Па меншай меры 29 навучэнцаў і адзін настаўнік загінулі падчас нападу баевікоў на школу-інтэрнат на паўночным усходзе краіны.



Выжылых лечаць ад апёкаў і агнястрэльных раненняў. Паводле іх словаў, некаторыя навучэнцы былі спаленыя жыўцом у нападзе на дзяржаўную сярэднюю школу раніцай у суботу.

 

Плачучы над целамі сваіх двух хлопчыкаў, фермер Малам Абдулахі пакляўся, што забярэ трох астатніх сыноў з суседняй школы.

 

Ён скардзіўся, што не было ніякай абароны для школьнікаў, нягледзячы на разгортванне тысяч вайскоўцаў, калі ўрад абвясціў надзвычайнае становішча ў сярэдзіне траўня ў трох паўночна-ўсходніх штатах.

 

Дзясяткі школ былі спалены і невядомая колькасць навучэнцаў забітыя сярод больш чым 1600 ахвяр забітых ўзброенымі групамі з 2010 года.

Пакуль невядома, баевікі з якой групоўкі здзейснілі напад на школьнікаў. Часта напады на мірных жыхароў на поўначы краіны здзяйсняюць баевікі групоўкі «Бока харам». Яны атакуюць хрысціянскія цэрквы ці адукацыйныя ўстановы. З мясцовай мовы Бока харам перакладаецца як «заходняя адукацыя забаронена» або «заходняя адукацыя з'яўляецца грахом».

Каментаваць