Дзесяць тысяч цярнопальцаў маліліся разам за непадзельнасць Украіны (відэа)

Больш за 10 тысяч жыхароў Цярнопаля разам маліліся за мір, за Украіну і непадзельнасць дзяржавы. Маліліся людзі разам са святарамі розных канфесій падчас імправізаванага Хроснага ходу, — перадае "5 канал".

Калона прайшла па цэнтральных вуліцах горада, у тым ліку і праз плошчу Герояў Еўрамайдану. Адважных змагароў таксама ўспомнілі ў малітвах. Як сімвал зямных пакут Хрыстовых жахары цярнопаля неслі 80-кілаграмовы драўляны крыж. Па чарзе яго прымалі духавенства, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый, шараговыя грамадзяне.

 

Каментаваць