Егіпет. Бум настальгіі па манархіі

Прыкладна праз 60 гадоў пасля рэвалюцыі Насера і ўстанаўлення рэспублікі Егіпет ахапіла незвычайная хваля настальгіі па манархіі. Прычын тут шмат. Па-першае, краіна знаходзіцца ў пікантнай сітуацыі — цяперашні прэзідэнт Хосні Мубарак дажывае апошнія дні, аднак не вядома, хто будзе яго наступнікам. Нестабільнасць прымушае ўзгадваць добрым словам часы манархіі, калі ўсе загадзя ведалі, хто заступіць нябожчыка-караля. Аднак, безумоўна, галоўны фактар — карозія рэспубліканскіх каштоўнасцяў. Рэжым арабскіх нацыяналістаў, які прыйшоў да ўлады ў 1952 годзе, не выканаў тое, што абяцаў.

Прыкладна праз 60 гадоў пасля рэвалюцыі Насера і ўстанаўлення рэспублікі Егіпет ахапіла незвычайная хваля настальгіі па манархіі. Прычын тут шмат. Па-першае, краіна знаходзіцца ў пікантнай сітуацыі — цяперашні прэзідэнт Хосні Мубарак дажывае апошнія дні, аднак не вядома, хто будзе яго наступнікам. Нестабільнасць прымушае ўзгадваць добрым словам часы манархіі, калі ўсе загадзя ведалі, хто заступіць нябожчыка-караля. Аднак, безумоўна, галоўны фактар — карозія рэспубліканскіх каштоўнасцяў. Рэжым арабскіх нацыяналістаў, які прыйшоў да ўлады ў 1952 годзе, не выканаў тое, што абяцаў. Больш таго: да карупцыі, кланавасці і беднасці (якая былі часткай паўсядзённага побыту) каралеўскага Егіпту дадаўся аўтарытарны рэжым. Між тым, у часы караля Фарука ў краіне свабодна існавалі партыі і прафсаюзы. Адбываўся культурны працэс. Сама егіпецкая эліта была часткай еўрапейскай эліты. Усё гэта садзейнічае таму, што зараз шматлікія егіпцяне пачынаюць ідэалізаваць часы манархіі, гэтак жа, як, напрыклад, рускія — дарэвалюцыйную Расію. Самае цікавае, што ўлады дастаткова спакойна ставяцца на росту настальгіі па мінуламу. Яны нават запрасілі сына Фарука ў красавіку гэтага года наведаць гістарычную радзіму. На думку экспертаў, такая пазіцыя звязаная са слабасцю каралеўскага дома. Яго прадстаўнікі нават не размаўляюць па-арабску. З іншага боку, цікавасць да мадэлі манархіі стварае базу для абвяшчэння ў краіне манархіі, якую ўзначаліць нехта з Мубаракаў.


Па матэрыялах Guardian (Вялікабрытанія)
 

Каментаваць