Егіпет. Трагедыю арганізавалі ўлады?

Егіпецкія аматары рэжыму моцнай рукі пачалі выкарыстоўваць факт трагедыі ў Порт-Саідзе для захавання ў краіне аўтарытарнага ладу. 1 лютага ў выніку сутычак фанатаў сталічнага клубу “Al Ahli і каманды з Порт-Саіда было забіта больш за 70 чалавек. Вайсковая ўлада, якая кіруе ў Егіпце, вуснамі віцэ-міністра ўжо правяла прамую сувязь паміж пашырэннем палітычных свабодаў і ростам гвалту на трыбунах. Таксама прапаганда актыўна выкарыстоўвае той факт, што тыфозі “Al Ahli бралі актыўны ўдзел у вулічных пратэстах супраць дыктатуры Мубарака год таму.

Егіпецкія аматары рэжыму моцнай рукі пачалі выкарыстоўваць факт трагедыі ў Порт-Саідзе для захавання ў краіне аўтарытарнага ладу. 1 лютага ў выніку сутычак фанатаў сталічнага клубу “Al Ahli і каманды з Порт-Саіда было забіта больш за 70 чалавек. Вайсковая ўлада, якая кіруе ў Егіпце, вуснамі віцэ-міністра ўжо правяла прамую сувязь паміж пашырэннем палітычных свабодаў і ростам гвалту на трыбунах. Таксама прапаганда актыўна выкарыстоўвае той факт, што тыфозі “Al Ahli бралі актыўны ўдзел у вулічных пратэстах супраць дыктатуры Мубарака год таму. Гэта не дзіўна: “Al Ahli — гістарычны праціўнік клубу “Zamalek, заўзятарам якога быў Мубарак. Так ці інакш, трагедыя ў Порт-Саідзе можа паўплываць на тэмпы і формы дэмакратычнай трансфармацыі ў краіне. У сувязі з гэтым сярод лібералаў узнікла тэорыя, што бойку ў Порт-Саідзе арганізавалі спецслужбы. Яшчэ некалькі месяцаў таму шэраг спартовых каментатараў заклікалі ўлады звярнуць увагу на тое, што фанаты выходзяць з-пад кантролю.


Паводле іспанскай прэсы
 

Каментаваць