Егіпет. Выбары, якія зменяць краіну

Хосні Мубарак, прэзідэнт Егіпту, нарэшце прызначыў дату парламенцкіх выбараў — 28 лістапада адбудзецца першы тур, а 5 снежня — другі. Абранне заканадаўчага органа стане прэлюдыяй да прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на верасень 2011 года. Выбары, па меркаванні шматлікіх экспертаў, будуць вяхой у егіпецкай гісторыі. Сам Мубарак, якому 82 гады, сыходзіць са сцэны, пакідаючы пасля сябе краіну, у якой, аднак, назіраецца крызіс даверу да інстытутаў рэспублікі.

Хосні Мубарак, прэзідэнт Егіпту, нарэшце прызначыў дату парламенцкіх выбараў — 28 лістапада адбудзецца першы тур, а 5 снежня — другі. Абранне заканадаўчага органа стане прэлюдыяй да прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на верасень 2011 года. Выбары, па меркаванні шматлікіх экспертаў, будуць вяхой у егіпецкай гісторыі. Сам Мубарак, якому 82 гады, сыходзіць са сцэны, пакідаючы пасля сябе краіну, у якой, аднак, назіраецца крызіс даверу да інстытутаў рэспублікі. На хуткіх парламенцкіх выбарах, нягледзячы на шматлікія перашкоды з боку ўладаў (егіпецкі ЦВК нават забараніў на выбарах выкарыстоўваць рэлігійныя знакі), вядучая партыя апазіцыі «Браты-мусульмане» разлічвае атрымаць 30 працэнтаў месцаў. Відавочна, што пераможа прэзідэнцкая Нацыянал-дэмакратычная партыя, якой намалююць патрэбную лічбу. Але нават траціна парламента — ужо плацдарм для законнага прыходу да ўлады антызаходніх сіл. Тым больш, што праз год «Браты-мусульмане» змогуць вырашыць вынік прэзідэнцкіх выбараў. Пакуль у структурах улады няма адзінства наконт нашчадка Хосні. Канкурэнтаў два: яго сын Гамаль і Амар Сулейман — шэф разведкі. Калі яны абодва пойдуць на выбары, то «залатая акцыя» будзе ў ісламістаў.

Па матэрыялах брытанскай прэсы

Каментаваць