«Эхо Москвы», «Литовский курьер» (Літва)...

Разумееце, калі нам спрабуюць расказаць, што ў гэтай вайны выключна эканамічныя асновы, у сэнсе для «Газпраму», у гэта верыцца з вялікай цяжкасцю. Па-першае, мы толькі што падпісалі дамову з Беларуссю, дзе па 160 долараў прадаём Беларусі газ у абмен, здаецца, на прызнанне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Прычым, адзначу, Беларусь дамову падпісала, газ атрымала, а Бацька Лукашэнка па сваёй звычцы Абхазію і Паўднёвую Асецію пакуль не прызнаў. Нас, здаецца, у чарговы раз кінулі.

Разумееце, калі нам спрабуюць расказаць, што ў гэтай вайны выключна эканамічныя асновы, у сэнсе для «Газпраму», у гэта верыцца з вялікай цяжкасцю. Па-першае, мы толькі што падпісалі дамову з Беларуссю, дзе па 160 долараў прадаём Беларусі газ у абмен, здаецца, на прызнанне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Прычым, адзначу, Беларусь дамову падпісала, газ атрымала, а Бацька Лукашэнка па сваёй звычцы Абхазію і Паўднёвую Асецію пакуль не прызнаў. Нас, здаецца, у чарговы раз кінулі. Увогуле, ведаеце, у нас у сувязі з газавымі справамі такая дэфініцыя сяброў Расіі: сябры — тыя, хто могуць красці ў «Газпрама», ворагі — тыя, з каго «Газпрам» бярэ па тарыфу.
«Эхо Москвы» (Расія)


Заходняя частка СНД — Беларусь і Малдова — таксама аказалася ўцягнутай у газавы канфлікт. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паспрабаваў лавіць рыбку ў мутнай вадзе, прапанаваўшы Маскве пабудаваць новы газаправод. Натуральна, праз тэрыторыю сваёй краіны. Праўда, у моцным хоры «газавых галасоў» прапанова Лукашэнкі, здаецца, патанула.
«Независимая газета» (Расія)

У Мінску, Рызе і Маскве ў палітычных колах абмяркоўваюць чуткі пра тое, што старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар шукае кантакты з Барысам Беразоўскім, якога ў Расіі лічаць амаль ворагам нумар адзін. Сам Беразоўскі дае падставы такім плёткам. І калі ўплыў апальнага алігарха на Мінск будзе сапраўды маштабным, Беларусь можа змяніць свой курс. У выніку са сваім імперскім падыходам Расія можа апынуцца ў ізаляцыі.
«Литовский курьер» (Літва)

Аднак галоўныя прынцыпы выхаду з крызісу вядомыя. Яны лагічныя і зразумелыя. Адзін з іх — лібералізацыя малога і сярэдняга бізнесу і максімальная падтрымка яго развіцця. Гэта настолькі важна, што нават у Беларусі прэзідэнт Лукашэнка абвясціў лібералізацыю, якая не мела прэцэдэнтаў, для бізнесу і забараніў на палову года любыя праверкі.
УНІАН (Украіна)


Апошнія 15 гадоў быццам і не было ў цяперашняй Беларусі: у крамах чэргі, тавары скупляюцца не па неабходнасці, а на ўсякі выпадак — таму, што яны проста ёсць. Людзі намагаюцца пазбавіцца беларускай валюты, і як мага хутчэй. Дэвальвацыя рубля, якая была праведзеная ў навагоднюю ноч, абваліла апошнія астаткі даверу да ўлады, нават у тых, хто шчыра галасаваў за яе.
«Новая газета» (Расія)

Лукашэнку доўгі час удала эксплуатаваў пазітыўны ў народзе імідж «сапраўднага мужыка». Аднак спроба надаць яму дадатковыя рысы «бацька беларускай эканамічнай лібералізацыі» ў выніку не была зразумелая беларусамі.
«Евразийский дом» (Расія)
 

Каментаваць