Эйфелеву вежу падсвяцілі ў колеры вясёлкавага сцяга

У памяць пра загінулых у выніку тэракту ў Арланда Эйфелеву вежу падсвяцілі ў колеры вясёлкавага сцяга ЛГБТ. На вежы таксама з'явілася выява сцяга ЗША.

Фота twitter.com/SkyNews

Фота twitter.com/SkyNews


Акцыі памяці загінуўшых у Арланда прайшлі ў многіх гарадах свету. У Нью-Ёрку адключылі падсветку Эмпайр-стэйт-білдынг, у Лондане выпусцілі ў неба 49 паветраных шароў — па колькасці ахвяр тэракту ў Арланда. Да амерыканскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў па ўсім свеце прынеслі кветкі.


Паводле meduza.io

Каментаваць