Экспансія сепаратыстаў

Каталонскія сепаратысты прызначылі рэгіянальныя выбары напрыканцы верасня як плебісцыт за незалежнасць — а таксама прапанавалі суседнім правінцыям далучыцца да “Вялікай Каталоніі”. Такія планы выклікалі абурэнне ў Іспаніі.



Найбольш узрушаны быў бы зараз кароль Фердынанд Арагонскі. Каталіцкі манарх, які паўтысячы гадоў таму разам са сваёй жонкай касцільскай каралевай Ізабэлай з’яднаў Іспанію. Аднак Фердынанд быў каралем Арагона, да ягоных валоданняў належылі землі бліжэй да берагоў Міжземнамор’я, я ліку якіх былі Каталонія і графства Барселона. Тым не менш, сучасныя сепаратысты, якія прызначылі напрыканцы верасня “рэферэндум за незалежнасць”, хочуць зрабіць  своеасаблівы гістарычны плявок і акрамя свайго разрыва з Іспаніяй далучыць да сябе як мага больш суседніх правінцый.

Імперская мара аб Вялікай Каталоніі добра суадносіцца з баскскай Вялікай Басконіяй, уключаючы ранейшае каралеўства Навару і французскі Атлантык-дыпартаментам па той бок Пірынэяйў.  Імпульс для поўнавартаснай палемікі падаў міністр юстыцыі каталонскага ўрада Артура Маса. На адной з універсітэцкіх канферэнцый Герма Горда заклікаў да аддзялення ад Іспаніі таксама жыхароў колішніх “каталонскіх зямель”, французскага Русільона, часткі Сардыніі, каталонскай “паласы” Сардыніі ў Арагоне, а таксама валенсійцаў і жыхароў Балеарскіх выспаў прасіць каталонскага грамадзянства. Маўляў, “падчас пабудовы дзяржавы неабходна памятаць пра паўнавартасную нацыю”.

Такім чынам, узрушанне ўзрастае — і не толькі ў кансерватараў ўрада Мадрыда Марыяна Рахой, якія рыхтуюцца да парламенцкіх выбараў у снежні, але і ў прадстаўленых перад пагрозай новага паспарта жыхароў суседніх правінцый. Гэтыя правінцыі з мая кіруюцца амаль што выключна сацыялістамі. Такім чынам, часта хісткая Працоўная партыя зноў можа аказацца ў збянтэжанасці. Прэм’ер-міністр Хав’ер Ламбан знайшоў цвёрдыя словы, кажучы пра “агрэсію”, сваю “глыбокую занепакоенасць” перад абліччам “непераноснай і поўнай непавагі” каталонскага міністра.   

Таксама валенсійскі прэм’ер Хімо Пуіг публічна заявіў, што не хоча ніякага каталонскага паспарта і крытыкаваў выказванні Горды як “неразумныя і безадказныя”. Толькі прэм’ерка Балеар, Франсіна Арменголь, якуб падтрымліваюць моцныя мясцовыя рэгіяналісты, адмовілася ад якіх-небудзь каментараў. Што прынесла ёй абвінавачванне апазіцыі ў мягкацеласці перад абліччам “сепаратысцкай бязглуздзіцы”.

Урад Маса троху спасаваў перад абвінавачваннямі “Панкаталанізма”. Спікерка Нойс Мунтэ аддзначыла, што Горда выступіў толькі за агульную моўную прастрору. У астатнім жа няхай суседзі “будуць тым, чым хочуць быць, як і мы, каталонцы, таксама”.

Ці будзе сітуацыя развівацца менавіта так, як вырашылі сепаратысты, сказаць цяжка. Таму што незалежніцкі праект прэм’ера Маса і ягоных саюзнікаў з’яўляецца манеўрам на ператварэнне. Рэгіянальныя выбары 27 верасня будуць вызначаць новы парламент — не больш і не менш. У такой якасці гэтыя выбары і зарэгістраваны, дзеля таго, каб не выклікаць супраціву, асабліва праз скліканне канстытуцыйнага суда Іспаніі. Тым часам ён зазначае, што гэтыя выбары насамрэч з’яўляюцца “плебісцытам” за незалежнасць. Таксама ён прадугледзеў план таго, як гэтая незалежнасць можа быць дасягнута на працягу наступнай паловы года.

Напачатку Мас адзначаў, што для аднабаковага абвяшчэння незалежнасці будзе дастаткова пяцідзесяці працэнтаў плюс адзін. З прычыны таго, што дагэтуль апытанні паказвалі, што большасць супраць абвяшчэння незалежнасці, прэм’ер апусціў планку ніжэй і сказаў, што хопіць перавагі ў адзін голас у парламенце. Тое, што з дапамогай ягоных хаўруснікаў і часткі электарата ў яго гэта атрымаецца, цалкам магчыма. Што можа гарантаваць гарачую восень паміж Барселонай і Мадрыдам. 

Каментаваць