Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Эрдаган хоча вярнуць у Турцыі смяротнае пакаранне

Пасля сканчэння рэферэндуму прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў у выступе перад сваімі прыхільнікамі, што ва ўрадзе краіны пачнуць разглядаць пытанне пра неабходнасць увесці ў Турцыі смяротнае пакаранне, перадае Reuters.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: inosmi.ru

Як піша Беларускае Радыё Рацыя, звяртаючыся да натоўпу сваіх прыхільнікаў у Стамбуле, Эрдаган сказаў, што ён намераны „неадкладна” абмеркаваць з прэм’ер-міністрам Біналі Йылдырымам і старшынём апазіцыйнай Партыі нацыяналістычнага руху Даўлетам Бахчэлі пытанне пра вяртанне ў канстытуцыю краіны смяротнага пакарання. Уводзіны смяротнага пакарання будуць азначаць канец перамоваў пра ўваход Турцыі ў Еўразвяз, адзначае Reuters.

Эрдаган таксама заявіў, што за змены ў канстытуцыю і ўзмацненне прэзідэнцкай улады прагаласавалі 51,5% грамадзян, і адзначыў, што ўсе павінны паважаць рашэнне нацыі. Турэцкае дзяржаўнае навійнае агенцтва Anadolu паведаміла, што па выніках падліку 99,9% бюлетэняў 51,2% выбарцаў прагаласавалі за ўзмацненне паўнамоцтваў прэзідэнта краіны, 48,8% выказаліся супраць такіх зменаў.

spring96.org

Каментаваць