ЕС можа ўвесці бязвізавы рэжым для Украіны і Грузіі з 1 студзеня

У Еўрасаюзе хочуць даць бязвізавы рэжым Украіне і Грузіі з  новага года., паведамляюць СМІ.

У ЕС чакаюць, што Украіна і Грузія атрымаюць бязвізавы рэжым з ЕС з 1 студзеня 2017 года. Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter напісаў брусэльскі карэспандэнт “Радыё Свабода” Рыкард Ёзвяк, паведамляе Корреспондент.net.



"Дыпламаты ЕС чакаюць канчатковае рашэнне Еўрапарламента і Савета ЕС наконт візавай лібералізацыі для Украіны і Грузіі ў кастрычніку з увядзеннем бязвізавага рэжыму з 1 студзеня 2017 года", — адзначыў Рыкард Ёзвяк.
 
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 19 жніўня ўжо заявіўляў пра сваю ўпэўненасць у тым, што Еўрапейскі саюз у бліжэйшыя тыдні прадаставіць бязвізавы рэжым для грамадзян Украіны: "Я перакананы, што ў бліжэйшы час Еўрапейскі Саюз прыме рашэнне — ужо лічаныя тыдні засталіся да таго, калі адчыняць бязвізавую дзверы Аб'яднанай Еўропы для ўкраінцаў", — паабяцаў ён падчас візіту ў Харкаў.


Каментаваць