ЕС: увядзенне Анкарой смяротнага пакарання — самая крайняя рыса

Рашэнне Турцыі аб увядзенні пакарання смерцю будзе азначаць поўны разрыў з Еўрасаюзам, заявіў старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

Жан-Клод Юнкер

Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер перасцярог улады Турцыі ад увядзення смяротнага пакарання. Такое рашэнне стала б адрачэннем ад еўрапейскай сям'і і пераходам праз "самую чырвоную з усіх чырвоных ліній", заявіў палітык у панядзелак, 8 мая. Паводле яго слоў, гэта азначала б спыненне перамоваў аб уступленне ў ЕС.

Акрамя таго, Юнкер дапусціў магчымасць прыпынення фінансавых выплат Турцыі з боку Брусэля.

"Абсурдна накіроўваць грошы на падрыхтоўку суддзяў, калі якраз гэтыя суддзі сядзяць у турме", — указаў ён.

Кіраўнік Еўракамісіі падкрэсліў, што еўрапейская дапамога прадастаўляецца Турцыі для правядзення канкрэтных рэформаў.

"Выплата усяго аб'ёму гэтых сродкаў будзе ўхвалена толькі тады, калі будуць выкананы ўсе ўмовы", — дадаў ён.

Па дадзеных Юнкера, з 4,45 мільярда еўра, якія плануецца прадаставіць Турцыі за перыяд з 2014 па 2020 гады, пакуль пераведзеныя толькі 167,3 мільёна еўра.

Паводле www.dw.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць