ЕС заявіў, што не прызнае вынікі выбараў у Крыме

Федэрыка Магерыні ўпэўненая, што ў выбараў у Крыму няма легітымных падставаў.

Фота Getty Images


Еўрапейскі Саюз не лічыць выбары, якія прайшлі ў нядзелю ў анексаваным Расіяй Крыме, легітымнымі, заявіў прадстаўнік галоўнага еўрапейскага дыпламата Федэрыка Магерыні, паведамляе ВВС.

"ЕС не прызнае незаконную анексію Расійскай Федэрацыяй Крыма і Севастопаля, у сувязі з чым не прызнае выбары на Крымскім паўвостраве. Падтрымка тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны з боку Еўрасаюза застаецца без змен", — падкрэсліла еўрадыпламат.


Аналагічнай пазіцыі прытрымліваецца і Дзярждэпартамент ЗША.


Паводле заўвагі дыпламатычнага ведамства, прадстаўнікі краі-сябраў ЕС і АБСЕ не назіралі за выбарамі на паўвостраве.


Нагадаем, па выніках выбараў у Дзярждуму ў заканадаўчы орган Расіі прайшлі чатыры партыі: дзве траціны месцаў дастанецца "Адзінай Расіі", астатнія зоймуць ЛДПР, КПРФ і "Справядлівая Расія".



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць