Эстонія просіць міжнароднай дапамогі ў вызваленні затрыманага Расіяй Кохвера

Эстонія просіць міжнароднай дапамогі ў вызваленні супрацоўніка службаў бяспекі Эстана Кохвера, затрыманага Расіяй, заявіў кіраўнік МЗС краіны Урмас Паэт. Консула Эстоніі да Кохвера не дапускаюць з 12 верасня, нагадаў ён.



Эстан Кохвер. Фота DELFI.ee


Пра дапамогу Паэт папрасіў генеральнага сакратара Рады Еўропы Турб'ёрна Яглада, з якім сустрэўся "на палях" Генасамблеі ААН, паведамляе Postimees.

 

"Наша мэта заключаецца ў тым, каб Эстан Кохвер як мага хутчэй змог вярнуцца дадому. Сітуацыя складаная, але ў Эстоніі ёсць шмат саюзнікаў і сяброў, якія нас разумеюць і падтрымліваюць. Разам мы патрабуем вяртання Эстана Кохвера у Эстонію", — заявіў Паэт.

 

Раней Эстонія абвясціла аб умацаванні мяжы з Расіяй. Па версіі мясцовых уладаў, Кохвера выкралі з прымежнай тэрыторыі. Расейскія ўлады запэўніваюць, што супрацоўнік Паліцыі бяспекі Эстоніі незаконна перасёк мяжу. У Маскве Кохверу прад'явілі абвінавачванні ў шпіянажы і пасадзілі пад арышт. Кохвер сваёй віны не прызнае.

 

Напярэдадні абарона Кохвера паведаміла, што расійскі бок да гэтага часу не прадставіў доказаў віны паліцэйскага.

 

Урмас Паэт таксама выказаўся па сітуацыі на Украіне. Кіраўнік МЗС Эстоніі падкрэсліў, што галоўная мэта міжнароднай супольнасці — знайсці метады ўплыву на Расею, каб спыніць ваенныя дзеянні на Украіне: "Вельмі важны вывад расейскіх войскаў з Украіны і поўны кантроль за мяжой ... Да міра можа прывесці толькі дыпламатычнае рашэнне. Вельмі важна, каб Украіна змагла правесці парламенцкія выбары і прыступіць да унутраным рэформам".

Каментаваць