Эстонія: рускія — яны такія

Жаданне стаць суб’ектам — жаданне свабоднага чалавека ў свабоднай краіне,  якое і адрознівае яго ад бяспраўнага і бязмоўнага падданага дэспатыі. Але калі гаворка пра калектыўную суб’ектнасць — рускай меншасці ў Эстоніі, ці не азначае такое жаданне адмову ад прызнання за эстонскай дзяржавай права заставацца ўсё ж такі эстонскай?



. Від на Івангародскую крэпасць з байніцы Нарвскага замку. Расія на адлегласці стрэлу з лука


Адпачыць ад рускай мовы

Ужо на другі дзень гасцявання ў Эстоніі мяне ахапіла незвычайнае адчуванне слыхавога камфорту. Атмасферу вакол нас забруджваюць не толькі прамысловыя выкіды і аўтамабільныя выхлапы, кожны дзень у вушы гараджаніна ўліваецца вялізны струмень гукавой інфармацыі, большую частку якой можна назваць «непажаданай». Я б хацеў ніколі ў сваім жыцці не чуць песні «О божа, які мужчына», але мінулым летам у Мінску чуў яе столькі разоў, што яна, нібы іншароднае цела, засела ў маёй галаве. А тут — рассмакталася. Ні ў транспарце, ні з вокнаў, ні на мабільных тэлефонах — нідзе не было гэтай навязлівай рэкламы паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі любымі сродкамі.

Пазней, прыехаўшы з выспы Саарэмаа на аўтавакзал у Таліне, я зразумеў, што адпачываў наогул ад рускай мовы.

У Беларусі на рускай мове размаўляе пераважная большасць насельніцтва, чытае на ёй, глядзіць фільмы і слухае музыку — хіба руская мова не родная для беларусаў? Па ўсім выходзіць, што родная. Як жа можна стаміцца ад роднай мовы? Наадварот, людзі звычайна радуюцца, пачуўшы родную гаворку за мяжой.

Мне і самому фармальна цяжка назваць сябе беларускамоўным чалавекам, таму што большую частку жыцця я карыстаўся рускай мовай. Яна была першай, вывучанай у дзяцінстве, і цяпер застаецца асноўнай мовай зносінаў. Аднак радасна кінуўся да незнаёмых людзей у Эстоніі я толькі аднойчы — пачуўшы, як мне падалося, размову па-беларуску ў Нарве. Руская мова ні з кім мяне не родніць, як не родніць добрае валоданне англійскай з яе носьбітамі. Калі ж казаць пра тое, што мова — культурны код, у якім закладзена філасофія жыцця чалавека, яго сістэма каштоўнасцей, стыль паводзін, лад мыслення, руская з цягам часу робіцца для мяне ўсё больш чужой.

І гэта ненармальна — пастаянна ў глыбіні душы адчуваць сябе чужым сярод чужых на сваёй зямлі. Таму на чужыне ўздыхаеш з палёгкай, бо тут падобнае становішча прынамсі ў парадку рэчаў.

Пазбавіцца маскоўскага погляду на рэчы

На пероне аўтавакзала ў Таліне давялося назіраць такую сцэну. З жанчыны, якая ішла разам з маладым чалавекам, упала нашыйная хустка. Яны не адразу тое заўважылі. Калі заўважылі, малады чалавекам гучна прамовіў: «Галоўнае — усе ж маўчаць!» І дадаў, гледзячы вакол воўкам: «Эсты, блін!»

Пэўная частка рускай супольнасці ў Эстоніі таксама пачуваецца чужой у варожым асяроддзі. Каментары на рускамоўных сайтах там вельмі нагадваюць каментары на сайтах беларускіх СМІ. Яны прасякнутыя духам канфрантацыі і варожасці да ўсяго, што адбываецца ў «гэтай краіне». Добрыя навіны выклікаюць скептычнае стаўленне, кепскія — непрыхаваную злараднасць.

Ці азначае гэта, што ўсе рускія жыхары Эстоніі, а яны складаюць каля 25% насельніцтва, знаходзяцца ў непрымірымай апазіцыі да эстонскай дзяржавы? Увогуле, наколькі аднастайнай можна лічыць рускую супольнасць?

Пра гэта мы пагутарылі з Савам Цярэнцьевым, музыкам з Сыктыўкару, супраць якога ў 2007 годзе была распачата крымінальная справа за каментар у блогу — першая падобная справа ў Расіі. У 2011 годзе ён атрымаў палітычны прытулак у Эстоніі, дзе і жыве цяпер разам з жонкай і сынам:

— Вядома ж, супольнасць вельмі неаднастайная, — расказвае Сава. — Проста прывяду шэраг прыкладаў. Неяк у талінскім трамваі я чуў маналог рускага хлопца, які разважаў пра тое, як добра было б, калі б немцы не габрэяў забівалі ў часы Трэцяга рэйху, а эстонцаў. Напэўна, ён не адзін, хто так лічыць.

Наадварот, у Тарту давялося пазнаёміцца з рускім з Нарвы, які з цяжкасцю падбіраў правільныя словы на роднай мове, і рабіў гэта з моцным эстонскім акцэнтам. Ведаю, што і гэты выпадак не адзінкавы.

У тым жа Тарту ёсць вельмі паважаны прафесар універсітэта, які, па яго ўласным прызнанні, маючы сіні пашпарт (пашпарт грамадзяніна Эстоніі — заўвага аўтара), не вельмі добра валодае дзяржаўнай мовай, што не перашкаджае яму працаваць у самым прэстыжным ВНУ ў краіне.

У мяне ёсць два знаёмых, вельмі паспяховых бізнэсоўцы, якія займаюцца гандлем у самым цэнтры Таліна. Абодва нарадзіліся тут. Адзін свабодна гаворыць на эстонскай мове, пры тым, што нават не скончыў сярэдняй школы, другі школу скончыў, але пагарджае ўсім эстонскім, у тым ліку і мовай, маўляў, ні слова «па-чухонску» не ведаю і ведаць не хачу. Ва ўсіх гэтых людзей разнастайны бэкграўнд, розная карма і розны лёс.

Павел Марозаў, палітуцякач з Беларусі, якому пагражала да чатырох гадоў турмы па справе сатырычнага інтэрнэт-праекту «Мультклуб», лічыць сябе «цалкам інтэграваным у эстонскае грамадства»:

— Думаю, асноўная ўмова ў тым, каб адчуваць сябе сваім у гэтым грамадстве, — гаворыць Павел. — Часам заўважаю парадокс, што некаторыя мясцовыя рускамоўныя жыхары значна больш чужыя Эстоніі, хоць і нарадзіліся тут і выраслі, чым я, які жыве тут усяго 7 гадоў. Важна мець павагу і разуменне мясцовых парадкаў і спецыфікі.

Але, на яго погляд, беларусам усё-ткі прасцей, бо ў іх няма такой ментальнай сувязі з Расіяй, яны не мысляць яе катэгорыямі, таму не адчуваюць сябе ў варожай краіне.

— Часта рускім людзям складана пазбавіцца ад маскоўскага погляду на рэчы. І цікава, што на ўскраінах былой імперыі сустракаюцца больш махровыя імперыялісты, чым у яе цэнтры, — заўважае Павел.

Юры Суторын, жыхар талінскага раёна Ласнамяэ, ужо шмат гадоў нястомна і карпатліва даводзіць на ўсіх даступных яму інтэрнэт-пляцоўках, што Эстонія — «часова акупаваная сепаратыстамі тэрыторыя», дадаючы, што «прыйдзе час, калі мы вернем яе цалкам, а сепаратыстаў пакараем». Талін ён называе «горадам Калывань Прыбалтыйскай Федэральнай Акругі Расіі».

Людзі кшталту Суторына крычаць грамчэй за ўсіх, адбітак іх імперскага шалу кладзецца на ўсю рускую супольнасць, але калі паглядзець дадзеныя маніторынгу інтэграцыі (за 2011 год), «зусім не інтэграваныя» ў эстонскае грамадства толькі 13% прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Эстоніі, тады як «цалкам інтэграваныя» — 32%. За прыкметы інтэграцыі прымалася веданне эстонскай мовы, наяўнасць грамадзянства Эстоніі, стаўленне да Эстоніі як да радзімы і атаясамленне сябе з народам Эстоніі.

Жыхары Нарвы вітаюць патрыярха Кірыла

Замкнёныя ў гета

І ўсё ж такі карціна далёкая ад ідэальнай, хаця і не такая катастрафічная, як падаецца, калі чытаеш каментары на рускамоўных эстонскіх сайтах.

Суторыну я спачуваць, вядома, не магу, у яго выпадку можна толькі здзівіцца, што за ўсе гады сваёй дзейнасці па актыўнаму распальванню варажнечы паміж эстонцамі і рускімі ён атрымаў толькі 100 еўра штрафу. Аднак спісваць праблему выключна на «імперыялізм галаўнога мозгу» асобных прадстаўнікоў рускай супольнасці я б таксама не спяшаўся. Бо магу прымераць сітуацыю на сябе — як чалавек, адчужаны ад краіны свайго нараджэння і пражывання.

Рускія, якія прыязджаюць у Эстонію цяпер, не маюць да яе прэтэнзіяў, бо яны свядома едуць у іншую краіну, з устаноўленымі там сваімі парадкамі. Атрымаецца ці не атрымаецца — гэта ў каго як, але звычайна эмігрант едзе з імкненнем інтэгравацца. Зусім іншая справа, калі ты ніадкуль не прыязджаў, а вакол цябе раптам змянілася краіна. І ты ў гэтай новай краіне — не прышый кабыле хвост.

Памятаю, як мяне ледзь не да слёз пранізала пачуццё адчужанасці. Гэта было падчас нейкага ўсенароднага свята, людзі вакол весяліліся, як звычайна, я таксама прыйшоў павесяліцца, толькі нічога не атрымалася — вакол была не мая краіна і свята не маё.

Потым нас ужо амаль афіцыйна зрабілі чужынцамі на сваёй зямлі, запісалі ў «пятую калону», пазбавілі права абіраць і быць абранымі, займаць пасады ў дзяржаўных органах, змусілі замкнуцца ў цесным гета.

Многія рускія ў Эстоніі лічаць, што з імі адбылося тое ж самае. Большая іх частка даволі доўгі час была выкінутая з палітычнага жыцця. І адначасова прыняла на сябе ці не самы балючы ўдар падчас эканамічнай трансфармацыі, чаго з апазіцыйна настроенай часткай беларускага грамадства ўсё ж такі не было.

Тут ім усё незнаёмае ды нясвойскае

Калі параўнанне з сітуацыяй грамадзян ва ўмовах дыктатуры падаецца вам кульгавым, можна правесці іншую паралель, згадаўшы палемічнае эсэ філосафа Валянціна Акудовіча «Без нас», у якім ён вынес жорсткі, ледзь не смяротны, прысуд ідэалогіі нацыянальнага Адраджэння:

«У адзіноце мы засталіся не таму, што ад нас нехта адышоў, а таму, што абсалютная большасць жыхароў дзяржавы, у якой мы тулімся па завуголлі, і не збіралася выпраўляцца на адкрытую намі «новую зямлю». Нават калі б па загадзе Лукашэнкі іх заштурхалі да нас дуламі аўтаматаў, і тады б яны ўпотайкі паразбягаліся па сваіх утульных засценках.

Бо тут усё ім незнаёмае ды нясвойскае. Вакол нейкія Альгерды, Вітаўты, Сапегі, нейкае ВКЛ, БНР, нейкі СБМ і безліч няўцямнага іншага. Ну добра, да незнаёмага спакваля можна прызвычаіцца.

Але як жыць без таго, што напаўняла жыццё сэнсам і значэннем — без майскіх і акцябрскіх святаў; без трактарнага і аўтамабільнага заводаў, якія ты колісь збудаваў і на якіх адпрацаваў ладны кавалак веку; без гонару за перамогу ў вялікай вайне, якую выйграў асабіста ты; без успамінаў пра палёты ў космас Гагарына і свайго роднага Кавалёнка... Дый увогуле, што ты забыўся на гэтай голай выспе, адкрытай усім скразнякам свабоды, калі ў цябе ёсць магутная звышдзяржава, якую ты ствараў уласнымі крывёю і потам і якая праз сваю веліч надавала велічы і табе?»

Замест таго, каб стаць рухавіком пераўтварэнняў на правах большасці, як эстонцы ў сваёй краіне, нацыянальна арыентаваная супольнасць у Беларусі нечакана для сябе апынулася ў становішчы эстонскіх рускіх. З розных прычынаў, але абедзве меншасці, кожная на сваёй «новай зямлі», куды іх завялі іншыя, сталі чужынцамі.

Лепшае жыццё для рускага чалавека на любы густ

«Я ўсё пакладу на тое, каб рускаму чалавеку ў Беларусі жылося лепш, чым у Расіі. І мы гэта робім. Гэта сутнасць, соль нашай палітыкі», — сказаў калісьці Лукашэнка.

Гэтае выказванне, паўторанае потым шматкроць на розны лад, добра ведаюць расіяне. Многія з іх расталі ад такой рыторыкі і назаўжды аддалі сваё сэрца беларускаму кіраўніку.

Наўрад ці яны ў курсе, што жыццё «лепей, чым у Расіі», абяцае рускай меншасці і эстонскі прэзідэнт Хендрык Ільвэс.

Пасля абрання ў 2006 годзе свой першы візіт унутры краіны прэзідэнт нанёс у павет Іда-Віру, насельніцтва якога пераважна рускамоўнае. Выступаючы ў Нарве перад рускай моладдзю, ён заклікаў яе не адчуваць сябе ў Эстоніі чужымі, абяцаючы ёй большыя дэмакратычныя свабоды і магчымасці самарэалізацыі, чым па іншы бок Наровы.

Абразлівая мянушка, якую далі неінтэграваныя рускія тым, хто вырашыў інтэгравацца. Сцэна са спектакля «Рускія, яны такія»

Пазней Ільвэс таксама вяртаўся да тэмы зайздроснага становішча рускіх у Эстоніі, у параўнанні з рускімі ў Расіі: «Эстонія — месца, дзе чалавек можа жыць, атрымліваць рускамоўную адукацыю, рабіць справы на рускай мове, жыць ва ўмовах свабоды слова прававой дзяржавы. Гэта тая цудоўная магчымасць, якой зайздросцяць маскоўская і пецярбургская інтэлігенцыя, лібералы», — казаў ён у інтэрв’ю ў 2011 годзе.

Нават сам зайздросціш міжволі рускаму чалавеку. Там і тут яму прапануюць лепшае жыццё, чым у яго на радзіме, на любы густ — варыянт для дзяржаўнікаў, варыянт для лібералаў.

Палякі ў Беларусі і рускія ў Эстоніі

«Соль» найноўшай нацыянальнай палітыкі ў Беларусі была не ў наданні шырокіх правоў для рускай меншасці, а ў стварэнні ўмоваў, пры якіх ужо не разбярэш, дзе тут хто. На фоне русіфікаванага насельніцтва ўласна рускую меншасць вылучыць цяжка.

Асабняком стаяць палякі. Палякаў у нашай краіне каля 300 тысяч. Амаль столькі ж, колькі рускіх у Эстоніі. Пра іх Лукашэнка сказаў быў: «Гэта нашы палякі, мае выбаршчыкі. Я за іх адказваю і буду рабіць усё, каб ім у Беларусі было добра».

Што ж яны маюць як нацыянальная меншасць? Дзве школы з некалькімі сотнямі вучняў, адну штотыднёвую газету, адзін часопіс, чатыры цэнтры вывучэння польскай культуры і польскай мовы. Пасля інспіраванага беларускімі ўладамі расколу Саюза палякаў адбыўся рэйдарскі захоп гэтых цэнтраў, створаных калісьці пры фінансавай падтрымцы польскай дзяржавы. У выніку чаго з 14 цэнтраў, якія адышлі праўладнаму Саюзу палякаў, 12 былі зачыненыя. Прадстаўнікі неафіцыйнага Саюза пастаянна падвяргаліся адміністратыўнаму і крымінальнаму пераследу. Дэпутатам, дзяржслужачым, ваенным і міліцыянтам у Беларусі забаронена законам мець і атрымліваць «Карту паляка».

Што тычыцца ўдзелу ў палітычным жыцці краіны, тут палякі знаходзяцца ў роўных умовах з усімі астатнімі — ніяк не ўдзельнічаюць.

У гэтым годзе ў Эстоніі заканчваецца працэс пераводу выкладання 60% прадметаў у рускіх гімназіях на эстонскую мову. Расійскія СМІ падаюць гэта як ледзь не ліквідацыю рускай школы. Магчыма, з-за розніцы ў тэрміналогіі: гімназія ў Эстоніі — гэта 10–12 класы. Дзевяцікласную адукацыю і цяпер можна атрымліваць поўнасцю на рускай мове. У адным толькі Таліне, дзе жыве 145 тысяч рускіх, працуюць 20 школаў з рускай мовай навучання, у Нарве — 10.

Пакуль адны вядуць барацьбу за захаванне рускай школы, іншыя аддаюць сваіх дзяцей у эстонскія школы, нават у паўночна-заходнім, самым рускім рэгіёне. На гэта наракае апошні інфармацыйны бюлетэнь аб’яднання «Руская школа Эстоніі». Паводле бюлетэня, бацькі зыходзяць з меркавання, што будучы поспех іх дзяцей залежыць ад ведання дзяржаўнай мовы, і многія з іх рады пераводу гімназій на эстонскую мову навучання.

Варта адзначыць, што ў падтрымку тых, каго такі перавод не радуе, выказваюцца не толькі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, але і некаторыя чыноўнікі. Гэтак, мэр Нарвы Тармо Тамістэ, з якім мы без цяжкасцяў гутарылі па-руску, адзначыў, што калі б яму, крый Божа, давялося размаўляць пра матэматыку, фізіку або хімію, ён бы разгубіўся і сеў у лужыну. На яго погляд, варта было б пакінуць магчымасць вывучаць дакладныя прадметы на роднай мове.

Тармо Тамістэ належыць да Цэнтрысцкай партыі. Многія эстонцы схільны лічыць яе «пракрамлёўскай» з-за падпісання дамовы аб супрацоўніцтве з партыяй «Адзіная Расія». На парламенцкіх выбарах 2011 года цэнтрысты, якія прадстаўляюць інтарэсы рускай меншасці, атрымалі 23,3% галасоў і 26 месцаў у Рыйгікогу.

Не толькі Цэнтрысцкая партыя, усе эстонскія партыі так ці іначай звяртаюцца да рускай меншасці. Нават у кансерватыўна-нацыяналістычнай партыі «Isamaa ja Res Publica Liit» (20,5% галасоў і 23 месцы ў Рыйгікогу) дзейнічае Рускае аб’яднанне, мэта якога — «удзел у фарміраванні палітыкі партыі, а таксама данясенне кіраўніцтву партыі пазіцыі рускамоўных сяброў партыі па ключавых дзяржаўных пытаннях».

Рускія газеты

У Эстоніі распаўсюджваюцца восем газет на рускай мове. Апроч «Камсамольскай праўды ў Паўночнай Еўропе», усе — эстонскія. Працуюць чатыры радыёстанцыі, транслююцца шэсць тэлеканалаў: тры прыватныя эстонскія тэлеканалы (Orsent TV, TVN, TBN Baltia), яшчэ тры (3+, ПБК і РЕН-ТВ Эстонія) робяць навіны і некаторыя перадачы ў Эстоніі, астатні кантэнт закупляюць у Расіі.

Улад Капылкоў, вядучы грамадска-палітычнага ток-шоў «Шматкроп’е» на канале Orsent TV, расказаў, што пастаянна запрашае ў студыю людзей з рознымі пунктамі гледжання на інтэграцыю і праблему рускіх Эстоніі.

У Таліне дзейнічае Рускі тэатр Эстоніі, працуе кнігарня з вялікім выбарам літаратуры на рускай мове, а ўсе замежныя фільмы ў кінатэатрах ідуць з субтытрамі на эстонскай і рускай мовах.

Будынак Рускага тэатра ў Таліне

Не падабаецца быць аб’ектам

Улічваючы ўсё вышэй напісанае, становішча рускіх у Эстоніі не вельмі падобна на становішча, у якім звычайна знаходзяцца дыскрымінаваныя нацыянальныя меншасці. Міжволі напрошваецца пытанне: чаго яны яшчэ хочуць?

Сяргей Серадзенка, спецыяліст па канстытуцыйным праве, сфармуляваў гэтае жаданне ёміста і афарыстычна. Пасля публікацыі артыкула эстонскага пісьменніка і драматурга Андруса Ківірахка «Якога рускага мы хочам?» у выданні «Päevaleht», ён патэлефанаваў туды і папрасіў апублікаваць яго адказ. Серадзенка цытуе сваю размову з рэдакцыяй:

— Пра што вы хацелі напісаць?

— Я хацеў напісаць тэкст пад назвай «Якія эстонцы нам патрэбныя».

— Ой, як цікава! І якія?

— Нам патрэбны эстонцы, якія не разважаюць на тэму пра тое, якія рускія ім патрэбныя.

— Мне здаецца, я разумею. Вам не падабаецца быць аб’ектам?

— Не.

Жаданне стаць суб’ектам — жаданне свабоднага чалавека ў свабоднай краіне. Якое і адрознівае яго ад бяспраўнага і бязмоўнага падданага дэспатыі.

Але калі гаворка пра калектыўную суб’ектнасць — рускай меншасці ў Эстоніі, ці не азначае такое жаданне адмову ад прызнання за эстонскай дзяржавай права заставацца ўсё ж такі эстонскай?

Пра палітыку не кажы — можаш атрымаць па мордзе

«Рускія, яны болей эмацыйныя і... непрадказальныя», — сказала мне Мэры Палмік, настаўніца геаграфіі з Кохтла-Ярвэ, рабочага рускага гораду. Яна не размаўляе па-руску, таму я спытаўся, ці не адчувае яна сябе тут чужой? Мэры катэгарычна запярэчыла. У краме, банку, на прыёме ў доктара яна лёгка абыходзіцца эстонскай.

Непаразуменне ўзнікае, калі пачаць размаўляць з вучнямі рускай гімназіі пра палітыку. «Яны не слухаюць эстонскія навіны, а слухаюць маскоўскія. Часам яны пытаюцца ў мяне, чаму Эстонія не сябруе з Расіяй? А я пытаюся ў іх, чаму яны так думаюць, што Эстонія не сябруе, магчыма, гэта Расія ставіцца да нас не па-сяброўску? Ім нават у галаву такі варыянт ніколі не прыходзіў...»

Марыя Пеэп, 75-гадовая жанчына-гід з Курэссаарэ, мяркуе, што рускія дабрэйшыя, чым эстонцы: «Летась мне прапаноўвалі ў трамваі 6 разоў месца, і кожны раз гэта быў рускі. А аднойчы, калі я выйшла з аўтобуса, адзін малады чалавек сказаў, што ў мяне цяжкі чамадан, ён дапаможа, і данёс мой чамадан да нашага дома. Я спытала, дзе ён сам жыве, на гэтым баку вуліцы ці на іншым, а ён адказаў, што на наступным прыпынку. Ён убачыў, што ў мяне цяжкі чамадан, і выйшаў, каб дапамагчы. Ён таксама быў рускі. У штодзённым жыцці рускія дабрэй за эстонцаў. Але пра палітыку не кажы — можаш атрымаць па мордзе».

Рускія, яны такія

Наталля Мачэнене, прадзюсар спектакля «Рускія, яны такія», які быў спробай «разабрацца ў саміх сабе», як ахарактарызавала яго рэжысёр Юлія Ауг, не мае эстонскага грамадзянства і не валодае эстонскай мовай.

«Чалавек з веданнем мовы можа не знайсці працу, — кажа Наталля. — І з грамадзянствам ныць і не прымаць гэтую краіну. І чалавек без ведання мовы і эстонскага грамадзянства выдатна тут жыць (ну, гэта я ўжо канкрэтна пра сябе). У мяне шмат знаёмых, у каго няма мовы і грамадзянства, і жывуць без крыўдаў, развіваюцца... Я вось кажу і думаю — ну якія «праблемы рускіх»? На маім прыкладзе магу сказаць — у мяне няма праблем з эстонцамі ні ў якім выглядзе. Ну, можа, мне хтосьці не падабаецца, але гэта не ад нацыянальнасці залежыць, а ад асабістых якасцяў чалавека.

Сцэна са спектакля «Рускія, яны такія»

Крыўды засталіся, зразумела, у большасці. Але прайшло ўжо больш за 20 гадоў, а людзі не могуць справіцца з крыўдамі і ўсё шмальцуюць гэтую тэму. За 20 гадоў ужо можна жыццё цалкам памяняць, і не адзін раз. Можна прафесію памяняць, краіну, светапогляд. І пачаць жыць шчасліва. А мусоліць тэму «праблемы рускіх» — гэта альбо сыход ад чагосьці, альбо проста гуляем так».

На працягу дзвюх гадзінаў, якія ідзе спектакль, размотваецца клубок крыўдаў рускіх жыхароў Эстоніі, і чым далей, тым болей усё заблытваецца. Бліжэй да фіналу здаецца, што ніякага выйсця няма, яго героі асуджаныя на непазбыўную нянавісць і адчужэнне, а краіна — на вечную разарванасць. Але раптам яны як быццам стамляюцца накручваць свае крыўды і прэтэнзіі. Кожны з іх знаходзіць прычыны любіць Эстонію і заставацца тут.

Магчыма, я б не паверыў у гэты хэпі-энд, калі б не назіраў падобнай метамарфозы жыўцом. Некалькі гадзінаў мы гутарылі з Міхаілам Масарноўскім, наладчыкам з Нарвы, уладальнікам расійскага пашпарта, на беразе мора ў Нарва-Йыэсуу. Спачатку ён называў Расію «матушкай», згадваў драматычныя падзеі «Бронзавай ночы» і на чым свет стаіць кляў прэм’ер-міністра Эстоніі. Высмейваў эстонцаў, расказваючы сюжэт з іх нацыянальнага эпасу — Калевіпоэга. Маўляў, нават па ім відаць, якія яны «тармазы». Галоўнаму герою там адсеклі ворагі ногі ў сне, а ён гэта зразумеў толькі тады, калі некалькі гадзін бег за ворагамі, і сэрца яго так моцна білася, што выскачыла з раны ў назе...

Калевіпоэг — герой эстонскага фальклору. Скульптура ў Таліне

Скончыў ён прызнаннем, што «гэта цудоўная краіна, я б хацеў, каб мае дзеці выраслі тут». У яго іх трое, а ў жонкі інваліднасць, яна не працуе, ён цягне ўсю сям’ю на сабе.

Міша пачаў вучыць мяне элементарным фразам з гутарковай эстонскай, і настолькі гэтым захапіўся, што калі мы вярталіся з берага мора, павітаўся па-эстонску з нейкімі няўсмешлівымі хлопцамі. Тыя панура прамаўчалі. Мішу гэта нечакана абурыла: вы што, эстонскай не разумееце, га?!

Ну, рускія — яны такія... 

Абмеркаванне:

  • Уладзімір
  • 2013-09-20 16:14:52
Дачакаліся! На самой справе, чакалі менавіта гэтай часткі, бо як бяз гэтай тэмы - аб рускіх ў краінах Балтыі - абыйсціся? Яна вострая, складаная, шматгранная. Было вельмі цікава: ці адолее яе аўтар?
Скажу шчыра - адказу не было. Бо зразумела, што тут патрэбны і глыбіня, і аналітычнасць. І ня толькі. А яшчэ - дэлікатнасць, сумленнасць. І шмат іншых "тонкіх матэрыяў". Таму і чакалі
- ці ёсць яны у Зміцера - Будзіміра. Магу зараз сказаць: ЁСЦЬ! Добры, глыбокі, нетрафарэтны, далікатны, глыбокі артыкул, з цікавымі параўнаннямі. А галоўнае - без канфрантацыі, з дабрынёй і
справядлівасцю. Добра! Вельмі добра!
  • Anton
  • 2013-09-20 20:03:02
Дзякуй. Па-сапраўднаму выдатны артыкул. На узроўні заходнай прэсы, кшталту The Guardian. Няшмат у Беларусі людзей, якія могуць выдаваць публітыстыку падобнага ўзроўня.
  • Марыя
  • 2013-09-20 20:18:16
Згодна!
  • Уладзь Рымша
  • 2013-09-20 20:45:40
Сапраўды прыгожа напісана - шмат цікавостак (дарэчы, ня ведаў, што ў Эстоніі расейцы могуць навучацца па-расейску).

Дзякуй.
  • Дзмітры Галко
  • 2013-09-21 02:10:07
І не толькі ў сярэдніх школах, Уладзь, ёсць магчымасць атрымаць нават вышэйшую адукацыю часткова на рускай мове, з паступовым пагружэннем у эстонскую. Працуе адна прыватная вну з навучаннем цалкам на
рускай, хаця яны цяпер скардзяцца на ціск з боку ўладаў, не ведаю, наколькі абгрунтавана.
  • Бамбр
  • 2013-09-20 20:57:00
Прачытаў каментары на сайце Postimees, Шчыра здзіўлены вэрхалам і лямантам. Насамрэч аўтар абыйшоўся з рускімі ў Эстоніі даволі літасціва. Як па мне, дык яны заслугоўваюць больш жорсткай ацэнкі.
  • Талаш
  • 2013-09-20 21:02:23
Так! Ягонай вытрымцы можна пазайдросціць - ня толькі у тэксце ўсё стрымана, але і ў адказах на злобныя каментары расейцаў на эстонскім сайце.
  • Ляснік
  • 2013-09-21 15:47:47
Здзіўленыя? Я дык проста шакаваны тамтэйшымі каментатарамі. Страшна за Эстонію, калі гэтыя людзі існуюць у рэчаіснасці.
  • Сергей
  • 2013-09-22 02:39:06
По поводу обучения на русском! Это неправда, в Эстонии есть псевдообучение на русском, где 60% преподавания идёт на эстонском. В Эстонии есть целые районы, области, и города где эстонцев практически
нет вообще, например Нарва, Кохтла-Ярве, Силламяэ.

В Эстониии развёрнута откровенная открытая политика выдавливания русских из всех сфер жизни, разве что грязного производства это не касается. А ведь русские не понаехали, а живут здесь не одну сотню
лет начиная с петровских времён, кто-то, конечно и при СССР приехал, да и сейчас кто-то приезжает уезжает, всё естественно. Русская нация это коренная нация в Эстонии, но пропаганда идёт что все
понаехали.:))
  • Дмитрий Галко
  • 2013-09-24 06:47:53
>>> В Эстонии есть псевдообучение на русском, где 60% преподавания идёт на эстонском.



Только в 10-12 классах и только с этого года. А много ли вы знаете школ в России, где 40% предметов в выпускных классах преподаются на мордовском, удмуртском, марийском и других языках национальных
меньшинств?





>>> А ведь русские не понаехали, а живут здесь не одну сотню лет начиная с петровских времён.



Только вот в в 1897 году русские составляли 4 % населения Эстонии, за счёт белой эмиграции к 1934 году цифра выросла до 8%, а в 1979 году русских в Эстонии уже 30,3%.



Очень похоже на колонизацию. Конечно, никто из приехавших ни в чём не виноват. Но ведь и эстонцы не виноваты, что с помощью колонистов их целенаправленно превращали в меньшинство на собственной
земле, а им это было не очень по душе.
  • Г.М.
  • 2013-09-21 01:55:06
Очень качественная работа: аналитично, тонко, глубоко, с пониманием сути проблемы. При этом открывается большоре пространство для размышлений. Спасибо.
  • Мікола
  • 2013-09-21 10:51:22
Аўтара і выданне віншую з класнай публікацыяй!
  • Агня
  • 2013-09-21 13:12:37
Сапраўды,у далікатнасці абыходжання з пытаннем рускіх у Эстоніі аўтару не адмовіш. Дзякаваць Богу,не абыйшоўся сухой статыстыкай, а здолеў пачуць " голас народа", аб "
гаротным" стане якога так моцна галосіць суседняя імперыя. Ментальнасць -- не кажух, які лёгка можна скінуць з плечукоў. Стагоддзямі пеставаўся этнацэнтрызм рускага чалавементаваць

ка,стагоддзямі. А да ўсьведамлення вельмі простай ісьціны, што шанаваць і паважаць цябе будуць толькі ў выпадку , калі і ты дэманструеш тое ж у адказ, асабліва ў статусе госьця, рускім гісторыя
адвяла не так шмат часу. Разумнаму рускаму гэтага часу хапіла, а дурням.... Яны ёсьць паўсюль, як празарліва казаў Караткевіч. Пытанне-- наколькі аўтар артыкула аб'ектыўны ў сваёй выбарцы галасоў са
шматгалосага хору эстонскіх рэалій, наколькі яна,гэтая выбарка, рэпрэзэнтатыўная, асабіста для мяне не ёсьць актуальным. Зміцер услухаўся, пачуў,далікатна расказаў нам. Дзякую. Тарэса- Агня.
  • Сергей
  • 2013-09-21 23:55:16
Суть дела от этого не меняется, Американци и прежде всего Британия очень активно сотрудничали с Гитлером, мало того, грубо говоря, именно они его и создали, нашли, поддержали и продвинули. Чемберлен
только и делал что пел хвалебные оды фюреру.

Только вот фашисты при этом остались фашистами, и только в Латвии и Эстонии и больше нигде в мире бывшие солдаты Вермахта ходят парадами! Я считаю это просто дикость, и это, внимание, происходит в
свободной Европе, при полном попустительстве Брюсселя и США.



Я всю жизнь живу в Таллине, и 100% гарантию даю, что автор просто не в теме, он не знает предмета разговора и о том, о чём пишет. Собственно достаточно пройти на страницы газеты Постимеес(Почтальон)
и почитать комментарии к его статье.



А сам автор от ответов воздержался ибо сказать нечего.
  • Александр
  • 2013-09-22 01:40:41
когда евреям было невмоготу жить среди дикостей в разных странах, то они дружно потянулись на историческую родину. интересно, что держит Сергея и его единомышленников от возвращения на русские
просторы?
  • Сергей
  • 2013-09-22 02:25:01
Я, знаете ли, не израильтянин. Моя историческая родина СССР, так уж сложилось, хорошо это было и плохо, это сейчас не важно. И почему я должен куда-то ехать? ))) Я могу и подождать пока моя
историческая родина сама к нам придёт. :))

Эстония и эстонцы, это практически искусственный этнос и страна. При русском царе их вытащили с хуторов и лесов, их отмыли от грязи, обозначили тем самым местечковый этнос, обучили грамоте, ибо они
были дикие и безграмотные, нашли среди них каких-то доморощенных поэтов и писателей, стали публиковать и культивировать, все это происходило при "оккупантах" в Росс. империи.
Эстонской письменности только недавно 100 лет исполнилось. :))) Эстонцами в Эстонии не основан ни один город. Немцы, датчане, шведы и русские были хозяевами этой земли, но только не эстонцы. Вы
почитайте, что пишет об эстонцах Карл Эрнст фон Бэр в своей диссертации. Понимаете, этот вопрос намного глубже, чем вам тут вещает автор, повторюсь, автор не в теме!
  • XXL
  • 2013-09-22 02:37:11
:))) !!!
Каментар выдалены
  • Мікола, таксама ліцьвін
  • 2013-09-22 12:29:55
Заўважце, што найперш на станцыю Верайцы ў Асіповіцкім раёне з Расіі высадзілася дэсантна-штурмавое падраздзяленне, самае "абарончае" па вызначэнню.

Ваш і наш апанент сам сябе выкрывае, калі піша пра тое, каго і калі выцягвалі з балот, дзікіх і непісьменных... З такімі апанентамі лепш увогуле не уступаць у спрэчкі.
  • Сергей
  • 2013-09-22 22:36:36
А что если будет проводить учения НАТО в Беларуси, это лучше? В Эстонии есть город Палдиски, там есть база ВМС США и НАТО. Весь город обмотан колючей проволокой, пляж теперь закрыт, везде блок посты
и негры ходят по городу в форме НАТО, За последние 10 лет из прибалтики (Эст. Латв. Литва) уехало за рубеж около миллиона человек. Это 10-15% всего населения.

Советую вам глянуть хорошее кино 2009 года о Прибалтике, с участием высших лиц Финляндии, Эстонии, Латвии, Литвы. Сокращённая версия:

http://www.youtube.com/watch?v=O0B2sGlSZSo
  • Дзмітры Галко
  • 2013-09-25 21:24:45
«Пісаць, не выходзячы з рэдакцыі» — гэта агульная хвароба сучаснай беларускай журналістыкі. Якая выклікана не столькі асабістымі якасьцямі тых ці іншых журналістаў, сколькі недахопам сродкаў і
адміністрацыйнымі перашкодамі. Паўсюль трэба акрэдытоўвацца, там не пускаюць, тут выганяюць, пільнуйся, каб яшчэ ў пастарунак не зацягнулі. Таму гэта не віна, а бяда беларускіх журналістаў, што
даводзіцца працаваць з рэдакцыі.



Але Святлану Калінкіну вы дарэмна зачапілі. Яна пачынала як рэпарцёр, думаю, дастаткова нахадзілася і набегалася. Цяпер жа Святлана працуе ў жанры публіцыстыкі. Умее знаходзіць нагоды там, дзе іх
мала хто заўважае, акцэнтаваць дробныя дэталі, выбудоўваць узаемасувязі. Каб яе ўменне не было запатрабаваным, яе б столькі не чыталі.
  • Прыхільнік
  • 2013-09-23 01:03:56
Добры адказ, Зміцер. Малайца!
  • Андрэй
  • 2013-09-22 01:32:23
У кнізе Аляксандра Бовіна "5 лет среді евреев" змешчаны ўспамін пра адно інтэрв'ю, дзе ён адказваў карэспандэнту ізраільскага выдання, чым яму не падабаюцца яўрэі. Узняўся гвалт,
Бовіна бэсцілі, зневажалі, пракліналі... Ён піша: і ніводзін з адгукнуўшыхся не змог пярэчыць па сутнасці, проста праўда пра сябе даецца надзвычай цяжка, адсюль лаянка і праклёны. Рускіх прывучылі,
што яны самыя вялікія...
  • Міхаіл
  • 2013-09-22 02:34:22
Андрэй, Вы, як кажуць, у самую дзясятку папалі! Менавіта так можна тлумачыць водгукі рускіх на гэту публікацыю. Цытата з кнігі Бовіна - вельмі яскравы прыклад! А артыкул Зміцера - добры ( і ў сэнсе -
цікавы, і ў сэнсе - нязлобны).Я так яго ўспрымаю.
  • Урбан
  • 2013-09-22 12:36:27
Тэма ўхвалення эсэсаўцаў, калі тое сапраўды прысутнічае ў жыцці Эстоніі - гэта мярзотнасць. Як мярзотнасць і тое, што ідзе актыўнае ўхваленне Сталіна (я гавару пра Беларусь). Існуе
палітычна-мілітарысцкі атракцыён "Лінія Сталіна", куды прымусова вывозяць на экскурсію, напрыклад, актывістаў Федэрацыі прафсаюзаў, студэнтаў, школьнікаў. І гэта толькі адзін штрых у
адбельванні крывавага монстра...
  • Белорус, литвин
  • 2013-09-22 12:50:58
Аргументы Сергея в споре хаотичны, фрагментарны, а потому неубедительны. И совсем уже непристойны выпады в адрес эстонцев. Может, ему неизвестно, кто и когда вытаскивал диких и неграмотных русских из
болот (если становиться на тот же уровень), может, он вспомнит имена архитекторов Петербурга... И так далее. Агрессивность и хамство просто зашкаливают, разве можно в таком раже найти истину?!
  • Мікола
  • 2013-09-23 12:18:46
Мне падаецца, што сама па сабе тэма "рускія ў Эстоніі"не настолькі захапляльная для беларусаў, але яна таксама кранае, бо судакранаецца да тэмы "рускія ўсюды". Чаму,
напрыклад (чуў ад многіх), няўтульна адпачываць у замежжы там, дзе многа рускіх... Адказ знайсці легка, прыкладаў поўна і ў прэсе: п'янка, мат і пальцы ў растапырку... І гэта толькі адзін бок
справы...Ёсць процьма і другіх аспектаў. Адзін з балючых: гатовы ўхваляць беларускага дыктатара, негледзячы ні на што, ён жа парадак наводзіць, нават расійскіх алігархаў-зладзюганаў пужае. Бедны
Керымаў недзе з бункера толькі глыбокай ноччу вылазіць, і сніцца яму пакутнік Баумгертнер...
  • Русская
  • 2013-09-23 12:29:36
А почему сравнение: "белорусы в Беларуси" - "русские в Эстонии" - никакой дискуссии не породило? Мне казалось, тут-то и начнётся интересный разговор именно национально
ориентированной интеллигенции! Ан нет...
  • Maria Peep
  • 2013-09-23 14:27:37
Спасибо. Вы сумели увидеть главное.



Ещё один случай "вы нас не любите". Стояли мы в длинной очереди за апельсинами. Начала разговора я не услышала. Вдруг какая-то старушка сказала эти слова. Парень улыбнулся:
"Госпожа, мне кажется, вы уже пенсионерка, мне всего 22 года, ну как я могу вас любить. У меня невеста есть, 20 лет, я её люблю." Очередь засмеялась, старушка очень обиделась. Эстонец
никогда не требует любви, достаточно, если вежливо обслуживают. У нас даже анекдот есть: кто это - вооружён до зубов, голый, всем предлагает любовь? Ответ не амур.
  • Сябра
  • 2013-09-23 22:53:41
Зміцер, прабач, калі ласка, але мне ня вельмі зразумела, чаму ты даволі актыўна адказваеш на, так бы казаць, "дзікунскія" каменты на эстонскім рускамоўным сайце, актыўна вядзеш дыялог
адносна гэтай тэмы у сваім блогу, а вось на гэтым сайце (маю на ўвазе "Новы Час") ня вельмі актыўна ставішся да каментароў. Разумею: тут многа кампліментарных і на іх, акрамя падзякі,
нічога не скажаш, але ж ёсць і спрэчкі, і пажаданні, і заўвагі. Можна знайсці, што адказаць зацікаўленым чытачам і тут. Будзь ласкавы, зрабі гэта, бо чытачы "НЧ" таксама былі б
ўдзячны за твае адказы. Прабач, калі што. Але ж я ад шчырага сэрца...
  • Дзмітры Галко
  • 2013-09-24 06:22:59
Добра, пастараюся выправіць недахоп.
  • Макс
  • 2013-09-24 14:01:35
Дмитрий, я с удовольствием читаю Ваши материалы, в том числе - и этот, но с ещё большим удовольствием наблюдаю за Вами как за полемистом - и тут просто не устаю восхищаться: Вы никогда не бываете
голословны, тему, за которую берётесь, изучаете досканально, и к тому же - всегда корректны. Как Вам это удаётся, не знаю. По-доброму завидую. Жаль, что этот сайт не так известен (хотя он, надо
сказать, неплохой и достаточно информативный!) и Ваши материалы доступны не оч. широкому кругу читателей. У Вас есть на то какие-то причины - не писать в более известные адреса? В любом случае -
спасибо!
  • Беларус
  • 2013-09-24 16:34:01
Неяк нават крыўдна стала, а чым гэты сайт і гэта газета горшыя? Зміцер, сапраўды, вельмі добры журналіст. А шырокаму колу беларускіх чытачоў ён больш вядомы як блогер Будзімір.
  • adept
  • 2013-09-24 16:49:22
Вось ён як блогер і дыскутуе больш актыўна, чым як супрацоўнік (гэта так, супрацоўнік?) "Новага Часу"! Але ж ня ўсі ў яго ў фрэндах. Мне здаецца (ці я памыляюся?), што як раз многія
чытачы сайту і газеты яго як блогера ўвогуле ня ведаюць! А "Новы Час", сапраўды, някепскі сайт! Але на яго выйшаў дзякуючы артыкулам Будзіміра. Калі быць шчырым, і іншыя ёсць добрыя
артыкулы (іншых аўтараў). Таму магу пажадаць рэдакціі новых поспехаў. І новых чытачоў. З цікавымі аўтарамі і добрай рэкламай такіх артыкулаў гэта магчыма. Што тычыцца мяне - буду зараз наведвацца на
гэты сайт.Поспехаў!
  • Дмитрий Галко
  • 2013-09-25 15:58:38
По одним «более известным адресам», Макс, я не ко двору, другие мне не по душе. Где-то очень высок уровень самоцензуры, где-то совершенно неприемлемый стиль подачи материала.



«Новы Час» — издание спокойное, взвешенное, осмысленное, и в то же время — смелое. Мне подходит.
  • Бурчун - сябра
  • 2013-09-24 14:09:57
Зміцер! А калі ты адпачываеш? У тры часы ночы адказваеш на каментары!!! Хлопчэ, так доўга ня вытрымаеш...
  • оригинальный подарок
  • 2013-10-29 11:07:06
Здравствуйте! Прошу прощения, что пишу не совсем в тему. Я тоже использую Вордпресс для своего блога и у меня возник вопрос, как настроить новую тему. Поиск на официальном сайте ничего не дал, там
только пользовательские настройки рассматривают, а мне нужно, видимо, шаблоны править. Не подскажете, где почитать?
  • свадебный фотограф
  • 2013-11-07 03:51:23
Достаточно интересная и познавательная тема
  • котлы
  • 2013-11-13 02:15:47
Спасибо за статью, всегда рад почитать вас!
  • www.intervesp-stanki.ru/catalog/postforming.htm
  • 2013-11-19 06:19:35
Респект-уважуха афтору!
  • атс номера
  • 2013-11-21 13:25:25
Оригинальная идея. Интересно сколько времени он на это потратил
  • временная регистрация в Москве для Россиян
  • 2013-12-01 06:30:02
Не блог, а поток хороших новостей. Как у вас так получается?
  • расслабляющий массаж на дому
  • 2013-12-05 06:22:40
Давно искала эту информацию, спасибо.
  • парикмахер стилист на дом
  • 2013-12-05 22:29:46
Спасибо вам за сайт, очень полезный ресурс, мне ВСЁ-ВСЁ-ВСЁ здесь очень нравится…
  • свадебный стилист на дом недорого
  • 2013-12-08 02:45:36
Здравствуй! Спасибо за подаренные хорошие эмоции
  • свадебный фотограф на час
  • 2013-12-08 06:58:42
Распланировали свои майские праздники?
  • выезд нарколога на дом
  • 2013-12-11 23:36:59
Где-то я это уже видел… А если по теме то спасибо.
  • Шубы из каракуля в Москве
  • 2013-12-28 15:20:26
Разместил это на своем блоге с ссылкой на ваш сайт. Надеюсь, Вам это какую-нибудь пользу принесет
  • Изделия для станков
  • 2014-01-12 02:13:07
А я, наверное, именно таких слов ждал!
  • транспондерные новости
  • 2014-01-25 07:17:39
Большой пост Занесу в закладки. С утра прочту
  • сексуальные девушки фото
  • 2014-01-28 18:49:06
с утра блог отдавал 500 ошибку…
  • топас
  • 2014-01-31 04:39:34
Млин, спамеры просто достали уже этим своим примитивом!
  • обнажённые девушки
  • 2014-02-03 20:22:48
динамично все это и очень позитивно
  • Шубы каракулевые
  • 2014-02-10 12:15:02
Очень интересно. Но чего-то не хватает
  • ландшафтный дизайн проекты ижевск
  • 2014-02-11 07:28:08
Думаю, эту тему можно развивать до бесконечности Хорошо пишете. Учились где-то или просто с опытом пришло?
  • купить лобовое стекло
  • 2014-02-12 21:43:51
Интересно даже для бухгалтера :))))
  • регистрация в Московской области
  • 2014-02-24 17:40:48
не информативно как- то
  • Горящие туры Красноярск
  • 2014-02-25 18:01:14
Большой пост Занесу в закладки. С утра прочту
  • Касл 7 сезон
  • 2014-03-01 15:56:40
Вот мы в своих блогах пишем о себе, о жизни - это понятно. А когда речь заходит о известных личностях, не могут ли они засудить раскрученного блогера за то, что он упоминает известные имена, а роялти
со своей прибыли им не платит?
  • веселые анекдоты
  • 2014-03-04 23:00:26
Бесплатный совет: заведи у себя в блоге рубрику типа "самые горячие обсуждения" или что-то в этом роде. Там можно будет комментировать самые обсуждаемые темы блога…
  • Детская обувь Волгоград
  • 2014-03-11 19:20:34
А я сейчас обязательно подпишусь на такой блог!
  • Палатка Киев купить
  • 2014-03-15 14:35:55
Наткнулся случайно на Ваш блог. Теперь стану постоянно просматривать. Надеюсь, не разочаруете и дальше
  • мебель из массива
  • 2014-03-25 04:31:29
не информативно как- то
  • футбол онлайн трансляции
  • 2014-04-11 06:47:53
:))))) хорошо пишешь
  • оценка коммерческой недвижимости
  • 2014-04-14 06:48:09
Здравствуй! Спасибо за подаренные хорошие эмоции
  • купить деревянную лестницу
  • 2014-04-16 01:22:59
Автор, а у вас никто записи не тырит? А то у меня заколебали уже - копируют и копируют. И главное, что даже ссылку никто не удосужится поставить.
  • временная регистрация рф
  • 2014-04-18 12:16:29
Извините если не туда, но как с админом сайта связаться?
  • чат рунетки ком
  • 2014-04-22 11:56:42
Конечно, мы все с удовольствием проводим время в сети, но далеко не всегда - с пользой. Вот и я тоже. Редко попадается что-то действительно стоящее, что-то, что не только рассмешит, но и заставит
задуматься. Этот пост как раз - одно из ркдких исключений, когда читаешь с удовольствием и что-то для себя выносишь. Спасибо автору.
  • регистрация в Москве купить
  • 2014-04-22 15:10:53
не уверена что это так) хотя спасибо
  • дельфиниум в Нижнем Новгороде|
  • 2014-04-27 04:37:38
Поздравляю, мне кажется это великолепная мысль
  • гражданство
  • 2014-05-12 17:15:20
Здравствуй! Спасибо за подаренные хорошие эмоции…
  • yamaguchi axiom 6000
  • 2014-06-02 18:58:57
Потрясающе! Хочется перечитывать снова и снова… Такие авторы сегодня большая редкость.
  • комедии смотреть онлайн
  • 2014-06-04 15:44:38
Что-то футер у вас вправо съехал (в опере при разрешении 1024х768)
  • купить бижутерию Сваровски в Киеве
  • 2014-06-05 06:11:07
Автор всё чётко подметил
  • временная регистрация в москве
  • 2014-06-16 17:33:57
Оригинальная идея. Интересно сколько времени он на это потратил
  • регистрация в Москве для граждан РФ
  • 2014-06-17 05:08:37
Думается, если долго стараться, даже самую сложную мысль можно так подробно раскрыть
  • meh-norki.ru
  • 2014-06-19 17:40:13
Моё мнение вопрос развёрнуто полностью, автор выжал всё что можно, за что ему мой поклон!
  • школа-театр Сергея Базарова
  • 2014-06-21 19:41:04
Распланировали свои майские праздники?
  • город евпатория
  • 2014-06-30 00:33:15
Админ я не могу зарегестрироваться может я просто не то делаю?
  • Купить копии часов
  • 2014-07-04 00:03:44
Первые два комментатора глаголят истину :)
  • cтетхем фотосессия
  • 2014-07-17 18:42:19
Потрясающе! Хочется перечитывать снова и снова… Такие авторы сегодня большая редкость.
  • Солнце греет сильно в Тайланде
  • 2014-07-21 19:18:35
Моё мнение вопрос развёрнуто полностью, автор выжал всё что можно, за что ему мой поклон!
  • оаэ из Красноярска цены
  • 2014-07-28 01:10:41
Где-то я что то подобное уже видел
  • временная регистрация в москве отзывы
  • 2014-07-29 01:10:38
Кругом война, смерть, глупость, а вы тут… сами знаете, чем занимаетесь.
  • временная регистрация купить
  • 2014-07-29 17:26:27
динамично все это и очень позитивно
  • Доставка сушилок по Киеву
  • 2014-08-06 04:57:40
И как это автору не влом столько времени на написание статей тратить, мы конечно очень благодарны, но вот я на такой альтруизм не способен
  • тайланд из красноярска июль 2014
  • 2014-08-06 17:59:14
Здравствуй! Спасибо за подаренные хорошие эмоции
  • трактор т-25
  • 2014-08-09 19:59:17
Спасибо вам за сайт, очень полезный ресурс, мне ВСЁ-ВСЁ-ВСЁ здесь очень нравится…
  • горящие туры пхукет из красноярска
  • 2014-08-10 14:28:30
Хорошая статья. Краткость явно Ваша сестра
  • путёвки в тайланд из красноярска
  • 2014-09-10 13:03:23
Занимательная интересная статья
  • Электросушилки для фруктов
  • 2014-09-17 12:29:42
Хорошо пишете. Надеюсь, когда-нибудь увижу нечто подобное и на своем блоге…
  • красноярск тайланд путевки
  • 2014-09-22 04:45:27
я бы сказал не интересно, а разумно
  • обслуживание юбас
  • 2014-09-23 15:54:47
Здорово вы мне помогли. Честное слово, новыми красками все заиграло.
  • зеркало
  • 2014-09-24 13:36:24
Спасибо вам за сайт, очень полезный ресурс, мне ВСЁ-ВСЁ-ВСЁ здесь очень нравится…
  • Харьков новости
  • 2014-09-30 18:20:28
Хм… Как раз на эту тему думал, а тут такой пост шикарный, спасибо
  • регистрация в Москве для граждан рф
  • 2014-10-01 10:55:51
Согласен, что пост получился удачным. Хорошая работа!
  • регистрация в Москве для Россиян
  • 2014-10-01 23:05:10
Очень интересно. Но чего-то не хватает. Может быть, стоит добавить каких-нибудь картинок или фото?
  • фильмы онлайн бесплатно
  • 2014-10-14 01:15:35
Ну, про андронный колайдер Ваще страшно!
  • babylonladies.com/galery
  • 2014-10-28 15:19:42
Классно написано и читать легко! ТС - золото!
  • Дубликаты номеров
  • 2014-11-02 21:06:57
я бы сказал не интересно, а разумно
  • загран паспорт
  • 2014-12-05 21:08:08
И как это автору не влом столько времени на написание статей тратить, мы конечно очень благодарны, но вот я на такой альтруизм не способен
  • регистрация в Москве граждан России
  • 2014-12-08 12:20:33
Вот мы в своих блогах пишем о себе, о жизни - это понятно. А когда речь заходит о известных личностях, не могут ли они засудить раскрученного блогера за то, что он упоминает известные имена, а роялти
со своей прибыли им не платит?
  • патент на работу
  • 2014-12-11 06:15:53
Восхитительно
  • прописка в Москве
  • 2014-12-12 03:17:50
Жаль, что в Интернете мало находила таких содержательных материалов
  • регистрация в москве
  • 2014-12-12 06:22:08
красиво, сделал! Благодарю!!!
  • Helena81Tiz
  • 2015-01-24 16:21:32
Бог создал кошку, чтобы у человека был тигр, которого можно погладить.





------

купить светодиодный экран цена
  • CliftonPele
  • 2015-03-28 04:54:35
Вы хотите получить нужный для себя совет, как держать себя в форме - ищите пластырь сelluwin купить . Дорогие барышни, в наше время вы сможете не только читая модные глянцевые страницы быть
сексуальными и суперскими хозяюшками, теперь вам станет в помощь http://vekzdorov.ru .

Благодаря www.vekzdorov.ru/ – мы в силах скорректировать себя самим.
  • RobertPi
  • 2015-04-02 02:04:32
Ищете ответ на тему: номер 8 800 купить в таком случае вам нужен http://tel-number.ru/

С www.tel-number.ru вы сможете выбрать для себя широкий спектр телекоммуникационных услуг по выгодным ценам, одновременно с отличным качеством обслуживания.

Каментаваць