Facebook зачыніў 30 тысяч фэйкавых акаўнтаў

Сацыяльная сетка Facebook закрыла каля 30 000 фальшывых акаўнтаў, якія напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Францыі распаўсюджвалі фэйкавыя навіны

Фота: newstarget.com

Пра гэта піша zn.ua с са спасылкай на Huffington Post.

Для адсейвання фэйкаў Facebook ужывае аўтаматызаваныя механізмы, фіксуючы паўтарэнне фэйкавых навінаў на сотнях фальшывых сайтаў.

Цяпер кампанія заявіла, што працуе над распрацоўкай рэкламных абвестак з інструкцыямі вызначэння ненадзейных сайтаў.

euroradio.fm

Каментаваць