Femen у Ватыкане зладзілі акцыю з кармленнем грудзямі

З нагоды Міжнароднага дня маці 13 мая актывістка руху Femen зладзіла акт публічнага кармлення дзіцяці грудзьмі на плошчы Сан П'етра ў Ватыкане. На целе актывістка зрабіла надпіс: "Alma Mater" (маці, якая корміць).

Яна заклікала Папу Рымскага прызнаць права маці свету карміць дзіця грудзямі ў любым месцы і ў любы час, і выдаць на гэты конт адпаведную булу.

Як заявілі ў Femen, падчас акцыі паліцыя затрымала журналістаў, якія здымалі пратэст, і "незаконна канфіскавала адзнятыя фота і відэаматэрыялы" ў большасці з іх.



Раней удзельніца Femen напала на экс-прэм'ера Італіі Сільвіё Берлусконі на выбарчым участку, куды той прыйшоў прагаласаваць. На яе целе быў надпіс "Берлусконі, ты заседзеўся".


Паводле  korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць