Festa della Repubblica! З Днём Рэспублікі, Італія!

Cёння Італія адзначае сямідзясяты Дзень Рэспублікі — Festa della Repubblica. У Рыме па праспекце Імператарскіх форумаў ад Калізея да падножжа Капітолія пройдуць святочныя калоны. У небе над цэнтрам Вечнага горада будуць пралятаць найноўшыя знішчальнікі "Еврафайтер", распыляючы ў паветры колеры нацыянальнага сцяга Італіі.

Фота  it.blastingnews.com

У цяжкі пасляваенны час, 2 чэрвеня 1946 года, амаль усе грамадзяне Італіі прыйшлі на рэферэндум, каб вызначыцца, якім будзе дзяржаўны лад краіны, і выбраць паміж манархіяй, скампраметаванай супрацоўніцтвам з фашыстамі, ці новай свабоднай і дэмакратычный дзяржавай. 


Адначасова адбываліся першыя пасля звяржэння Мусаліні выбары ва Устаноўчы сход. І рэферэндум, і выбары былі адметны тым, што ўпершыню ўдзел у іх змаглі ўзяць жанчыны. Яўка на рэферэндум была беспрэцэндэнтнай — 90%. У выніку большасць грамадзян аддалі свае галасы  за рэспубліканскую форму праўлення: 54.3% супраць 45.7% тых, хто падтрымаў манархію.


Вынік рэферэндуму паказаў, наколькі тады было падзелена італьянскае грамадства. За манархію галасавалі ў асноўным у цэнтры і на поўдні Італіі, а рэспубліку падтрымлівалі больш на поўначы краіны. У сувязі з гэтым расколам шлях да новага дэмакратычнага парадку быў вельмі складаным і суправаджаўся крывавымі сутыкненнямі.


Такім чынам, у краіне была скасаваная манархія і абвешчана рэспубліка. Кароль Умберта ІІ быў звергнуты і разам з іншымі прадстаўнікамі  каралеўскай сям'і быў адпраўлены ў выгнанне. Доўгі час ім было забаронена нават ступаць на італьянскую зямлю, пакуль у 2002 годдзе парламент не скасаваў гэтую забарону.

Дзяржаўным святам 2 чэрвеня стала ў лістападзе 2000 года, калі прэзідэнт Італіі падпісаў адпаведны закон.


 Фота forexinfo.it

 Фота forexinfo.it

Афіцыйным мерапрыемствам свята з'яўляецца ваенны парад. Першы парад адбыўся ў Рыме ў 1948 годдзе. Шэсце праходзіла па праспекце Імператарскіх форумаў ад Калізея да падножжа Капітолія. Гэтая пляцоўка была ўзбудаваная ў 30-я гады па распараджэнні Мусаліні спецыяльна для дэманстрацыі ваеннай моцы італьянскай дзяржавы. Пасля таго, як Італія ўвайшла ў НАТА, парады сталі праходзіць і ў іншых буйных гарадах краіны.


Фота www.forexinfo.it

Фота www.forexinfo.it


Зараз у парадах бяруць удзел вайскоўцы ўсіх падраздзяленяў узброенных сіл Італіі: ВПС, ВМС, сухапутныя войскі, у тым ліку элітная група барсельераў, карабінеры, супрацоўнікі Фінансавай гвардыі, лясная паліцыя, ратавальнікі, медсёстры Чырвонага крыжа.


Завяршае шэсце зводная кавалерыя прэзідэнцкага палка, якую штогод суправаджае своеасаблівы талісман — маленькі собачка. У небе над цэнтрам Рыма кружаць легендарныя знішчальнікі «Еўрафайтэр», якія распыляюць ў паветры колеры нацыянальнага сцяга Італіі.


«Новы час» віншуе Амбасаду Італіі ў Беларусі з Днём Рэспублікі!


Каментаваць