ФІФА адклікае з продажу футболкі з картай Расіі без Крыма

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) вырашыла адклікаць з продажу футболкі, прысвечаныя Чэмпіянату свету 2018 года, з выявай карты Расіі без Крыма, паведамляе прэс-служба арганізацыі.



Фота AP


"Згаданыя футболкі выдаляюцца з доступу ў афіцыйнай анлайн-краме ФІФА, каб пазбегнуць непаразуменняў", — цытуе паведамленне прэс-службы агенцтва ТАСС.

Раней дэпутат Дзярждумы Расіі ад КПРФ Уладзімір Родзін накіраваў запыт ва ўрад з просьбай разабрацца, чаму на сайце ФІФА прадаюцца майкі з сімволікай Чэмпіянату свету па футболе 2018 года з картай Расіі без Крыма.

"Наша міністэрства замежных спраў, Расійскі футбольны саюз павінны своечасова рэагаваць на такія рэчы і не дапусціць, каб тут пачаўся продаж такіх маек", — заявіў Родзін.

Пазней стала вядома, што аргкамітэт ЧС-2018 накіраваў у ФІФА запыт з нагоды продажу футболак на тэрыторыі Расіі. Чэмпіянат свету па футболе 2018 года пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.

Паводле ВВС

Каментаваць