Фільм ВВС One: Пуцін карумпаваны ўжо шмат гадоў (відэа)

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін карумпаваны і старанна хавае сваё сапраўднае фінансавае становішча, лічыць намеснік міністра фінансаў ЗША Адам Шубін у рамках расследавання праграмы ВВС "Панарама", якая выйшла ў эфір у Вялікабрытаніі ў панядзелак увечары.

"Я не гатовы назваць лічбы, але што я магу сказаць — лічыцца, што ён [Пуцін] атрымлівае ад дзяржавы заробак у памеры прыкладна 110 тысяч долараў у год. Гэта некарэктнае апісанне  фінансавага становішча гэтага чалавека. У яго вялікі вопыт у тым, як хаваць сапраўдны памер свайго дабрабыту", — заявіў Шубін. Амерыканскі чыноўнік адзначыў, што пра карумпаванасць расійскага прэзідэнта амерыканскім уладам вядома "шмат-шмат гадоў".

Расійскі бок адмаўляе чуткі пра багацце Пуціна і называе іх абсурднымі. Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта, сказаў, што "змест гэтага матэрыялу BBC — гэта проста прыдумка і паклёп, якія не маюць пад сабой ніякіх падстаў", адзначае ТАСС.

Каментаваць