Фінал гісторыі з захопленымі ў палон сябрамі АБСЕ пакажа, што сапраўды хоча Пуцін

Расійскі эколаг і праваабаронца Сяргей Фамічоў, які знаходзіцца ва Украіне,  пракаментаваў  для “Новага часу” сітуацыю вакол  захопленых у палон сяброў дэлегацыі АБСЕ.



Нагадаем, што прадстаўнікі місіі АБСЕ прыехалі ў Славянск 21 красавіка, каб ацаніць сітуацыю ў рэгіёне. Але неўзабаве сувязь з групай была страчана. Пазней МУС Украіны паведаміла, што аўтобус з 13 пасажырамі, сярод якіх было сем прадстаўнікоў АБСЕ і пяць прадстаўнікоў узброеных сіл Украіны, быў спынены невядомымі на ўездзе ў Славянск. Сёння яны знаходзяцца ў палоне сепаратыстаў. Як піша прэса ідуць “цяжкія перамовы”.

Сяргей Фамічоў:  “У залежнасці ад таго, чым скончыцца гісторыя з закладнікамі АБСЕ, можна будзе вызначыць сапраўдныя намеры Пуціна. Справа ў тым, што гэты чалавек непрадказальны. Ніхто нават у Маскве не можа зразумець, ці ён дзейнічае паводле законаў логікі, або цалкам страціў адэкватнасць. Калі гісторыя закончыцца мірна, то гэта значыць, што Пуцін разумее сур’ёзнасць рэчаў і дзейнічае больш-менш у рамках міжнароднага права. У такім выпадку можна казаць, што яго намер ва Украіне абмяжоўваецца стварэннем нейкай марыянетачнай аўтаноміі, якая фармальна застанецца ў складзе ўкраінскай дзяржавы. Калі закладнікі і далей будуць заставацца вязнямі, існуюць падставы сцвярджаць, што Масква ігнаруе міжнароднае права і мае намер выкарыстоўваць прадстаўнікоў АБСЕ у якасці закладнікаў як дапаможны фактар, які дазволіць на нейкі час паралізаваць актыўнасць украінскіх частак. У такім разе можна казаць пра тое, што ВВП канчаткова забыўся у якім свеце ён жыве  і рыхтуе маштабны наступ  аж да Кіева”. 

Каментаваць