Фотарэпартаж з Харкава нашага карэспандэнта Дзмітрыя Галко

Падчас правядзення двух мітынгаў — за федэратыўную Украіну і за непадзельную Украіну  карэспандэнт "Новага Часу" Дзмітры Галко знаходзіўся на месцы падзеяў у Харкаве. Аператыўныя фотаздымкі можна адсочваць на асабістай старонцы журналіста ў Фэйсбуку.



Прарасійскія мітынгоўцы напалі на еўрамайданаўцаў ў Харкаве. Гучалі стрэлы, ёсць пацярпелыя.
 
Людзі зь бітамі і георгіеўскімі стужкамі напалі на прыхільнікаў адзінай Украіны каля помніка Шаўчэнкі ў Харкаве.
 
Пасля заканчэння народнага веча частка «еўрамайданаўцаў» накіравалася на плошчу Свабоды, людзі неслі нацыянальныя сцягі, плакаты «Не — сепаратызму», «Ганьба здраднікам», «Украіна перш за ўсё».
 
Уздоўж вуліцы Сумскай ад помніка да опэрнага тэатра стаяла ачапленне праваахоўнікаў і актывістаў. Прарасійска настроеныя ўдзельнікі іншага мітынгу праходзілі з плошчы Свабоды. Яны крычалі: «Расея, Украіна, Беларусь», «Фашысты не пройдуць». У некаторых актывістаў былі закрытыя твары.
 
Калі актывісты Майдану разыходзіліся, некалькі сотняў маладых людзей з розных бакоў напалі на ўдзельнікаў акцыі.
 
Па словах відавочцаў, кардон міліцыі з аднаго бакі не дазволіў сепаратыстам наблізіцца да мітынгоўцаў, але ім удалося напасці з боку парку Шаўчэнкі.
 
Відавочцы таксама сцьвярджаюць, што людзей, якія паспрабавалі схавацца ў метро, дагналі і збілі. Разам з тым, жанчыны з георгіеўскімі стужачкамі спрабавалі дабіваць збітых з крыкамі «гэта нелюдзі».
 
Інфармацыя "Радыё Свабода"

Каментаваць