Францыя. 70 гадоў паразы

Францыя адзначае сумны юбілей. 70 год таму літаральна за тыдзень краіна была захоплена нямецкімі акупантамі. 13 мая немцы перайшлі ў атаку, а ўжо 25-га была падпісана капітуляцыя. Як магла французская армія, адна з найбольш вялікіх армій свайго часу, быць разбітай так хутка? Гісторыкі дасюль спрачаюцца на гэты конт. Раней лічылася, што галоўным фактарам была дэмаралізацыя французскага грамадства напярэдадні вайны. Краіна перажывала палітычны крызіс. Было моцным класавае супрацьстаянне. У войсках квітнеў алкагалізм і адсутнічала дысцыпліна.

Францыя адзначае сумны юбілей. 70 год таму літаральна за тыдзень краіна была захоплена нямецкімі акупантамі. 13 мая немцы перайшлі ў атаку, а ўжо 25-га была падпісана капітуляцыя. Як магла французская армія, адна з найбольш вялікіх армій свайго часу, быць разбітай так хутка? Гісторыкі дасюль спрачаюцца на гэты конт. Раней лічылася, што галоўным фактарам была дэмаралізацыя французскага грамадства напярэдадні вайны. Краіна перажывала палітычны крызіс. Было моцным класавае супрацьстаянне. У войсках квітнеў алкагалізм і адсутнічала дысцыпліна. Цяпер гісторыкі прапануюць новую версію: французскі генеральны штаб адмовіўся прааналізаваць схему нападу немцаў на Польшчу і працягваў верыць у тое, што вайна будзе пазіцыйнай. Для іх ідэя танкавых прарываў здавалася папросту нелагічнай. Між тым, па той бок Ла-Манша з гонарам згадваюць пра май 1940 года. Англічане змаглі тады правесці эвакуацыю свайго корпуса з Дзюнкерку на радзіму. Акрамя таго, англічане рашуча, у адрозненні ад французаў, заявілі пра намер змагацца. 27 мая, выступаючы з праграмнай прамовай, новы прэм’ер Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль заявіў, што майскія дні 1940-га будуць і праз тысячу гадоў згадвацца як самыя славутыя дні ў гісторыі Брытанскай Імперыі.

Па матэрыялах еўрапейскай прэсы

Каментаваць