Францыя. Ці можа Бэтман сябраваць з мусульманінам?

Французскія аматары коміксаў бурна спрачаюцца наконт таго, што адзін з іх любімых герояў — Бэтман — завёў сябра француза. Дакладней сказаць, не проста француза, а француза арабскага паходжання. Знаёмцеся — Nightrunner (начны бягучы чалавек). Пасля таго, як у славутых моладзевых беспарадках 2005 года ў парыжскіх прыгарадах паліцыя забіла яго сябра, 22-гадовы хлопец пайшоў у супергероі. Спачатку ён змагаўся з законам, а пасля вырашыў дапамагаць яму.

Французскія аматары коміксаў бурна спрачаюцца наконт таго, што адзін з іх любімых герояў — Бэтман — завёў сябра француза. Дакладней сказаць, не проста француза, а француза арабскага паходжання. Знаёмцеся — Nightrunner (начны бягучы чалавек). Пасля таго, як у славутых моладзевых беспарадках 2005 года ў парыжскіх прыгарадах паліцыя забіла яго сябра, 22-гадовы хлопец пайшоў у супергероі. Спачатку ён змагаўся з законам, а пасля вырашыў дапамагаць яму. З мінулага снежня ў выпусках DC Comics (выдавец коміксаў пра чалавека-кажана) Nightrunner дапамагае Бэтману ў ліквідацыі крыміналу ў буйных гарадах свету. Новы крок DC Comics, з аднаго боку, парадаваў частку французаў. Цяпер Бэтман, па сюжэту аднаго з выпускаў, будзе жыць у Парыжы. Іншыя кажуць, што гэта не што іншае, як глабалізацыя і наступ амерыканскай масавай культуры. Яшчэ больш незадаволеныя новым сябрам Бэтмана французскія правыя. У інтэрнэце развярнулася сапраўдная кампанія, лозунг якой: «Несапраўдны француз не можа дапамагаць французам». Між тым, стваральнікі комікса кажуць, што наўмысна зрабілі сябрам Бэтмана араба, каб насаліць Сарказі, які праводзіць рэпрэсіўную палітыку супраць моладзі ў прыгарадах. Дэвід Хайн, аўтар сцэнару комікса, адзначае: «У часы Сарказі галоўнай тэмай Францыі стала праблема прыгарадаў. Таму мой герой франкаараб». Застаецца дадаць, што гэта не першы правакацыйны выбрык DC Comics. У 1971 годзе Чалавек-павук, іншы супергерой коміксаў гэтага выдавецтва, завёў сябе партнёра — сябра з арганізацыі «Чорныя пантэры» (радыкальнай арганізацыі афраамерыканцаў).

Па матэрыялах «Le Figaro» (Францыя)

Каментаваць