Францыя. Чарговы фестываль кельтаў

У правінцыі Брэтань адкрыўся юбілейны 40-ы фестываль з удзелам прадстаўнікоў кельцкіх народаў (брэтонцы, жыхары вострава Мэн і Галіцыі, шатландцы). Праграма мерапрыемства вельмі разнастайная: канцэрты, лекцыі па гісторыі, выступы музыкаў, танцы і г.д. Хаця абсалютная большасць мерапрыемстваў мае выключна культурніцкі характар, усім зразумела, што фестываль закранае і палітычнае пытанне: як абараніць культуру кельцкіх народаў ад асіміляцыі. Так атрымалася, што акрамя ірландцаў іншыя народы не маюць сваёй дзяржаўнасці.

У правінцыі Брэтань адкрыўся юбілейны 40-ы фестываль з удзелам прадстаўнікоў кельцкіх народаў (брэтонцы, жыхары вострава Мэн і Галіцыі, шатландцы). Праграма мерапрыемства вельмі разнастайная: канцэрты, лекцыі па гісторыі, выступы музыкаў, танцы і г.д. Хаця абсалютная большасць мерапрыемстваў мае выключна культурніцкі характар, усім зразумела, што фестываль закранае і палітычнае пытанне: як абараніць культуру кельцкіх народаў ад асіміляцыі. Так атрымалася, што акрамя ірландцаў іншыя народы не маюць сваёй дзяржаўнасці. Нават у Ірландыі, дзе амаль паўсюды пануе англійская мова, сітуацыю цяжка назваць аптымальнай. Калі меркаваць па прэсе, то большасць кельцкіх нацыяналістаў выступаюць супраць барацьбы за свае асобныя дзяржавы. На іх думку, трэба развіваць мясцовую культуру і перш за ўсё музыку, якая сапраўды вельмі папулярная ў свеце і можа стаць каталізатарам росту інтарэсу саміх кельтаў, якія раскінутыя па шматлікіх краінах, да сваіх каранёў. Добрым прыкладам з’яўляецца Брэтань, дзе палітычны рух за дзяржаўную самастойнасць дастаткова слабы. Аднак апошнім часам дзякуючы буму кельцкай музыкі назіраецца сапраўдны нацыянальны рэнесанс. У правінцыі з насельніцтвам 900 тысяч чалавек 180 тысяч размаўляюць па-брэтонску. Пра такія лічбы яшчэ пару дэкад ніхто нават не марыў.

Па матэрыялах «Le Figaro» (Францыя)

Каментаваць