Францыя. Цяжарнасць дапаможа выйграць выбары

Справа Дамініка Строс-Кана ўзняла рэйтынг цяперашняга прэзідэнта Нікаля Сарказі. Гэта вынікае з дадзеных сацыялагічных апытанняў інстытуту BVA. Пасля таго, як Дамініка абвінавацілі ў сэксуальным дамаганні, рэйтынг даверу да Сарказі вырас на 4 працэнты і складае 35. Увогуле, гэта самы высокі рэйтынг гаранта з пачатку года. Хаця лічба і невялікая, яна робіць Сарказі фаварытам прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе. Справа не ў тым, што ягоным галоўным канкурэнтам лічыўся менавіта Дамінік Строс-Кан, сябра апазіцыйнай партыі сацыялістаў, які з-за скандалу стаў палітычным нябожчыкам.

Справа Дамініка Строс-Кана ўзняла рэйтынг цяперашняга прэзідэнта Нікаля Сарказі. Гэта вынікае з дадзеных сацыялагічных апытанняў інстытуту BVA. Пасля таго, як Дамініка абвінавацілі ў сэксуальным дамаганні, рэйтынг даверу да Сарказі вырас на 4 працэнты і складае 35. Увогуле, гэта самы высокі рэйтынг гаранта з пачатку года. Хаця лічба і невялікая, яна робіць Сарказі фаварытам прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе. Справа не ў тым, што ягоным галоўным канкурэнтам лічыўся менавіта Дамінік Строс-Кан, сябра апазіцыйнай партыі сацыялістаў, які з-за скандалу стаў палітычным нябожчыкам. Таксама на настроі выбаршчыкаў уплывае канфрантацыя ўнутры сацыялістаў, якую выклікаў сыход Строс-Кана. Застаецца нацыяналістка Марына Ле Пэн, якая спрабуе атакаваць Сарказі з правых пазіцый. Супраць Марыны прэзідэнт падрыхтаваў асаблівую зброю. Гаворка пра дзіця, якое ў час выбарчай кампаніі павінна нарадзіць яго жонка Карла Бруні (на днях яна прызналася ў цяжарнасці). На думку прэсы, гэта будзе такім моцным піярам, асабліва для кансерватыўнай часткі французскага грамадства, які не пакіне Ле Пэн ніякіх шансаў на перамогу.

Па матэрыялах французскай прэсы

Каментаваць