Францыя. Далучыць франкамоўную Бельгію

Своеасаблівым адказам на рост сепаратысцкіх лозунгаў з боку прадстаўнікоў фламандскай часткі Бельгіі сталі заклікі прыяднаць да Францыі франкамоўную Валонію. Як піша французская прэса, большасць грамадзян краіны выступаюць за такі сцэнар у выпадку развалу Бельгіі. Адпаведна апытанню, якое арганізавала выданне «France Soir», прыкладна 65 працэнтаў французаў за далучэнне Валоніі. Прычым раней гэтая лічба складала толькі 54 працэнты. Зараз будучыня адзінай Бельгіі вельмі не вызначаная з-за супярэчнасцяў паміж фламандскім і франкамоўным рэгіёнамі.

Своеасаблівым адказам на рост сепаратысцкіх лозунгаў з боку прадстаўнікоў фламандскай часткі Бельгіі сталі заклікі прыяднаць да Францыі франкамоўную Валонію. Як піша французская прэса, большасць грамадзян краіны выступаюць за такі сцэнар у выпадку развалу Бельгіі. Адпаведна апытанню, якое арганізавала выданне «France Soir», прыкладна 65 працэнтаў французаў за далучэнне Валоніі. Прычым раней гэтая лічба складала толькі 54 працэнты. Зараз будучыня адзінай Бельгіі вельмі не вызначаная з-за супярэчнасцяў паміж фламандскім і франкамоўным рэгіёнамі. У падобнай сітуацыі раскол краіны цалкам рэальны. Хаця ідэю прыяднання Валоніі да Францыі можа аспрэчыць Берлін. У Бельгіі жыве прыкладна 70 тысяч этнічных немцаў. Да першай сусветнай вайны тэрыторыя, на якой яны пражываюць, належала Германіі.

Па матэрыялах «Junge Freiheit» (Германія)

Каментаваць