Францыя. Другі фронт: ці ёсць падстава нешта святкаваць

Гісторык Энтані Бівар напярэдадні юбілею славутай аперацыі па высадцы войскаў антыгітлераўскай кааліцыі ў Нармандыі выдаў забаўную кнігу, у якой ён спрабуе цалкам разбураць старую трактоўку той падзеі. Нагадаем, што 4 чэрвеня 1944 года войскі саюзнікаў пачалі высадку на кантынент пасля масіраванай бамбардзіроўкі і абстрэлу берагу з мора. Пра іх гераічны чын напісаны тамы. Але мала хто ведае, колькі каштавала бліскучая аперацыя простым жыхарам Нармандыі. Па падліках гісторыка, за першыя 24 гадзіны дэсанту саюзнікі знішчылі 3000 чалавек.

Гісторык Энтані Бівар напярэдадні юбілею славутай аперацыі па высадцы войскаў антыгітлераўскай кааліцыі ў Нармандыі выдаў забаўную кнігу, у якой ён спрабуе цалкам разбураць старую трактоўку той падзеі. Нагадаем, што 4 чэрвеня 1944 года войскі саюзнікаў пачалі высадку на кантынент пасля масіраванай бамбардзіроўкі і абстрэлу берагу з мора. Пра іх гераічны чын напісаны тамы. Але мала хто ведае, колькі каштавала бліскучая аперацыя простым жыхарам Нармандыі. Па падліках гісторыка, за першыя 24 гадзіны дэсанту саюзнікі знішчылі 3000 чалавек. Сумарна ж амерыканскія і брытанскія паветраныя і марскія сілы забілі 70 тысяч французаў. Некаторыя гарады, як Сэнт-ло, былі поўнасцю знішчаныя. Бівар заяўляе, што саюзнікі забілі тады больш мірных французаў, чым нямецкія Luftwaffe за ўвесь час бамбардзіровак брытанскіх гарадоў. Дасталося саюзнікам і за татальнае забойства палонных нямецкіх вайскоўцаў і французаў, якія змагаліся на баку германцаў. Прычым забівалі іх арыгінальна: прымушалі кідацца з самалётаў у мора. Нарэшце, аўтар прайшоўся па эгаістычных камандзірах саюзнікаў, якія спакойна дасылалі сваіх салдат пад кулямёты. Кніга выклікала шмат каментараў, аднак базавыя падыходы да тых падзей не змяніла і, думаецца, не зменіць.


Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)
 

Каментаваць