Францыя. Фестываль «Humanitе»

У Парыжы прайшоў 80-ы фестываль газеты «Humanitе». «Humanitе» — былы орган французскай Камуністычнай партыі, а цяпер незалежнае левае выданне. У 1930 годзе ў рэдакцыі нарадзілася ідэя праводзіць штогод у другі ўік-энд верасня фестываль, у праграму якога ўваходзілі выступы артыстаў і палітычныя дэбаты. На той момант, праўда, галоўнай ідэяй фестывалю быў збор грошай у падтрымку амерыканскіх анархістаў Сака і Ванцэці, якіх судзілі па сфабрыкаванай справе. Пазней фестываль ператварыўся ў асобную крыніцу фінансавай падтрымкі выдання.

У Парыжы прайшоў 80-ы фестываль газеты «Humanitе». «Humanitе» — былы орган французскай Камуністычнай партыі, а цяпер незалежнае левае выданне. У 1930 годзе ў рэдакцыі нарадзілася ідэя праводзіць штогод у другі ўік-энд верасня фестываль, у праграму якога ўваходзілі выступы артыстаў і палітычныя дэбаты. На той момант, праўда, галоўнай ідэяй фестывалю быў збор грошай у падтрымку амерыканскіх анархістаў Сака і Ванцэці, якіх судзілі па сфабрыкаванай справе. Пазней фестываль ператварыўся ў асобную крыніцу фінансавай падтрымкі выдання. Так, на фестывалі 2009 года ў ім ўдзельнічала 600 тысяч чалавек. Але рэкорд быў пастаўлены ў 1945-м, калі фестываль наведалі каля мільёна чалавек. У шматлікіх сем’ях лічыцца фамільнай традыцыяй хадзіць на fеte de l’Huma — так французы скарочана называюць свята. Кульмінацыяй праграмы лічыцца калектыўнае спяванне Марсельезы і Інтэрнацыянала.

Па матэрыялах «Humanitе» (Францыя)

Каментаваць