Францыя. Французы будуюць турмы самі сабе

У межах сумеснай акцыі 50-ці грамадскіх арганізацый 5 500 чалавек вырашылі пабудаваць у 80 гарадах краіны імправізаваныя турмы. Турмы будуць пабудаваныя насупраць Палацаў Феміды. Прычынай пратэсту сталі словы міністра па справах эміграцыі Эрыка Бесона. Эрык пашкадаваў з той прычыны, што за 70 гадоў свайго існавання закон аб забароне дапамагаць нелегалам ніколі не быў ужыты на практыцы. Гэта парушэнне цягне за сабою адказнасць: да пяці гадоў турмы або штраф 30 тысяч еўра. Словы міністра не разыходзяцца са справай.

У межах сумеснай акцыі 50-ці грамадскіх арганізацый 5 500 чалавек вырашылі пабудаваць у 80 гарадах краіны імправізаваныя турмы. Турмы будуць пабудаваныя насупраць Палацаў Феміды. Прычынай пратэсту сталі словы міністра па справах эміграцыі Эрыка Бесона. Эрык пашкадаваў з той прычыны, што за 70 гадоў свайго існавання закон аб забароне дапамагаць нелегалам ніколі не быў ужыты на практыцы. Гэта парушэнне цягне за сабою адказнасць: да пяці гадоў турмы або штраф 30 тысяч еўра. Словы міністра не разыходзяцца са справай. 19 лютага была распачата справа супраць жанчыны з Марселя, якая дапамагла грамадзянцы Алжыру. Пасля была выклікана ў пракуратуру ўладальніца рэстарана ў Кале, якая дала працу нелегалу. Супольнасць лічыць, што рыхтуецца нейкі заказны паказальны працэс. Аднак, як сведчыць гісторыя падобных працэсаў, давесці справу да фіналу ўладам будзе цяжка. У 1995 годзе Сільвія Б. была асуджаная на тры месяцы за тое, што дала дах свайму каханку-нелегалу. Яны жылі разам аж два гады, пакуль хлопца не злавілі. Прысуд на адрас Сільвіі выклікаў такую хвалю незадавальнення, што тагачаснаму міністру юстыцыі давялося выпусціць вязня на волю.

Па матэрыялах “Humanite (Францыя)
 

Каментаваць