Францыя. Французы не любяць піратаў

Камяком атрымаўся першы блін у французскіх піратаў. Партыя аматараў вольнага софту і праціўнікаў аўтарскіх праў у інтэрнэце відавочна марыла паўтарыць поспех сваіх нямецкіх аднадумцаў, якія зрабілі сапраўдную электаральную рэвалюцыю — прайшлі ў чатырох землях у мясцовыя парламенты і маюць 9 працэнтаў папулярнасці. Аднак па гэты бок Рэйна такі фокус зрабіць не ўдалося. Па выніках парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 10 чэрвеня, са 101 пірацкага кандыдата толькі 25 набралі больш за 1 працэнт. Найбольш за піратаў галасавалі французскія грамадзяне, якія жывуць у Германіі.

Камяком атрымаўся першы блін у французскіх піратаў. Партыя аматараў вольнага софту і праціўнікаў аўтарскіх праў у інтэрнэце відавочна марыла паўтарыць поспех сваіх нямецкіх аднадумцаў, якія зрабілі сапраўдную электаральную рэвалюцыю — прайшлі ў чатырох землях у мясцовыя парламенты і маюць 9 працэнтаў папулярнасці. Аднак па гэты бок Рэйна такі фокус зрабіць не ўдалося. Па выніках парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 10 чэрвеня, са 101 пірацкага кандыдата толькі 25 набралі больш за 1 працэнт. Найбольш за піратаў галасавалі французскія грамадзяне, якія жывуць у Германіі. Па закону, гэта грамада мае аднаго свайго прадстаўніка ў парламенце. Французскі пірат у Германіі атрымаў 2,8 працэнта. Праўда, такога выніку і трэба было чакаць. Пакуль у 46-мільённай Францыі ўсяго 400 сяброў партыі піратаў.


Паводле французскай прэсы
 

Каментаваць