Францыя. Французы супраць АЭС

25 тысяч чалавек адгукнуліся на заклік шэрагу грамадскіх экалагічных арганізацый і кандыдатаў ад левых партый, якія выступілі за прыпыненне эксплуатацыі французскіх АЭС. Францыя, нагадаем, з’яўляецца краінай, якая найбольш залежыць ад мірнага атаму. Атамныя станцыі даюць амаль 70 працэнтаў усёй электраэнергіі. Не дзіўна, што доўгі час за адмову ад АЭС выступалі толькі радыкальныя экалагічныя групоўкі. Нават Зялёныя былі вельмі асцярожныя ў сваіх патрабаваннях. Аднак падзеі на Фукусіме паступова змянілі баланс сіл.

25 тысяч чалавек адгукнуліся на заклік шэрагу грамадскіх экалагічных арганізацый і кандыдатаў ад левых партый, якія выступілі за прыпыненне эксплуатацыі французскіх АЭС. Францыя, нагадаем, з’яўляецца краінай, якая найбольш залежыць ад мірнага атаму. Атамныя станцыі даюць амаль 70 працэнтаў усёй электраэнергіі. Не дзіўна, што доўгі час за адмову ад АЭС выступалі толькі радыкальныя экалагічныя групоўкі. Нават Зялёныя былі вельмі асцярожныя ў сваіх патрабаваннях. Аднак падзеі на Фукусіме паступова змянілі баланс сіл. Увесну 77 працэнтаў французаў выступілі за тое, каб неадкладна пачаць працэс паступовага закрыцця атамных аб’ектаў. Маніфестацыі адбыліся прыкладна ў дзесяці гарадах. Найбольшая мела месца ў Рэне, дзе сабраліся 15 тысяч чалавек. Далучылася да гэтых пратэстаў і Эва Жалі — кандыдат Зялёных на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года. У сваім выступе на мітынгу ў Рэне яна заявіла, што «дамінаванне АЭС у электрычнай індустрыі не стане перашкодай, каб за 20 гадоў цалкам пазбавіцца ад атамных станцый». Эва таксама заклікала да стварэння сталага полюсу палітычных сіл, які выступаюць за такую альтэрнатыву. Парадаксальна, аднак адзінай саліднай партыяй, якая можа падтрымаць Зялёных, ёсць правы Нацыянальны фронт. Пасля аварыі на Фукусіме яго лідар Марына Ле Пэн таксама асудзіла стаўку на атам.

Паводле французскай прэсы

Каментаваць