Францыя. Хто будзе галоўным нацыяналістам?

Уся супольнасць французскіх ультраправых жыве будучым з’ездам партыі Нацыянальны фронт. Дэпутаты з’езда, які прызначаны на студзень, павінны абраць новага старшыню. Нязменны Жан Мары Ле Пэн збіраецца на пенсію. Галоўнымі кандыдатамі на вакантную пасаду лічацца яго дачка Марына і стары партыйны актывіст прафесар Бруна Гальніш. Пры гэтым меркавалася, што старшынства ў Марыны амаль у кішэні. Але зараз Бруна нечакана ажывіўся. Ён пераманіў на свой бок усю правую прэсу, якая развярнула супраць сям’і Ле Пэн сапраўдную медыявайну.

Уся супольнасць французскіх ультраправых жыве будучым з’ездам партыі Нацыянальны фронт. Дэпутаты з’езда, які прызначаны на студзень, павінны абраць новага старшыню. Нязменны Жан Мары Ле Пэн збіраецца на пенсію. Галоўнымі кандыдатамі на вакантную пасаду лічацца яго дачка Марына і стары партыйны актывіст прафесар Бруна Гальніш. Пры гэтым меркавалася, што старшынства ў Марыны амаль у кішэні. Але зараз Бруна нечакана ажывіўся. Ён пераманіў на свой бок усю правую прэсу, якая развярнула супраць сям’і Ле Пэн сапраўдную медыявайну. Галоўны штотыднёвік правых «Minute» піша, што ў выпадку перамогі Марыны апарат партыі чакае «Варфаламееўская ноч». Газета «Rivarol» сцвярджае, што Ле Пэн і ягоная дачка рыхтуюць масавыя фальсіфікацыі выбараў старшыні. Ветэраны вайны ў Алжыры таксама нечакана падтрымалі прафесара. Так ці інакш, зараз вынік выбараў ужо не так проста прагназаваць.

Па матэрыялах «Liberation» (Францыя)

Каментаваць