Францыя. Канада — не французскі выбарчы ўчастак

Канада і Францыя канфліктуюць. Прычына — новыя правілы галасавання для грамадзян Францыі за мяжой. Цяпер яны будуць не проста галасаваць за кандыдатаў на гістарычнай радзіме, а будуць прыпісаныя да канкрэтнай выбарчай акругі: у Парыжы падзялілі ўсё замежжа на некалькі акруг з улікам колькасці французаў, якія там пражываюць. Напрыклад, узнікла выбарчая акруга Паўднёвая Амерыка. Рэформу амаль ніхто не заўважыў, акрамя Канады, якая раней была французскай калоніяй. На думку канадцаў, узнікае ўражанне, што Канада — гэта тэрыторыя Францыі.

Канада і Францыя канфліктуюць. Прычына — новыя правілы галасавання для грамадзян Францыі за мяжой. Цяпер яны будуць не проста галасаваць за кандыдатаў на гістарычнай радзіме, а будуць прыпісаныя да канкрэтнай выбарчай акругі: у Парыжы падзялілі ўсё замежжа на некалькі акруг з улікам колькасці французаў, якія там пражываюць. Напрыклад, узнікла выбарчая акруга Паўднёвая Амерыка. Рэформу амаль ніхто не заўважыў, акрамя Канады, якая раней была французскай калоніяй. На думку канадцаў, узнікае ўражанне, што Канада — гэта тэрыторыя Францыі. Канадскі ўрад ужо заявіў, што не дапусціць, каб мясцовыя французы (іх тут 70 тысяч) былі прыпісаныя да нейкага ўчастка. Чым усё гэта закончыцца, пакуль не зразумела. Калі Парыж упрэцца, то, па логіцы, у дзень выбараў у Францыі Канадзе давядзецца блакіраваць консульствы і амбасаду, дзе будуць знаходзіцца пункты для галасавання.

Паводле французскай прэсы

Каментаваць